26 красавiка 2024, Пятніца, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанец, які адбывае пакаранне, малюе беларускую турму

23
Брытанец, які адбывае пакаранне, малюе беларускую турму

Алан Сміт рэгулярна дасылае лісты сваёй жонцы і апісвае беларускую турэмную рэчаіснасць у малюнках.

Грамадзянін Вялікабрытаніі Алан Сміт адбывае пакаранне за арганізацыю нелегальнага каналу міграцыі праз беларуска-польскую мяжу. Мужчына ўжо адседзеў больш за палову тэрміну, але не можа разлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, бо катэгарычна адмаўляецца прызнаць сваю віну, паведамляе «Белсат».

Брытанец (мае курдскія карані) быў кіраўніком турфірмы, якая дапамагала іракцам легалізавацца на тэрыторыі Беларусі. Ён сцвярджае, што набыў квіткі на цягнік Берасце-Тэрэспаль групе грамадзян Іраку і ў выніку быў абвінавачаны ў арганізацыі каналу нелегальнай міграцыі. Беларускі суд пастанавіў пасадзіць брытанца ў турму на 2 гады. Яго арыштавалі 30 верасня 2017 года. 10 месяцаў Сміт правёў у СІЗА №2 у Віцебску, а цяпер адбывае пакаранне ў калоніі Віцьба-3 (Віцебская вобласць).

Мужчына рэгулярна дасылае лісты сваёй жонцы і апісвае беларускую турэмную рэчаіснасць у малюнках.

МАЛЮНАК ТУРЭМНАЙ КАМЕРЫ, У ЯКОЙ СЯДЗІЦЬ БРЫТАНЕЦ

«У гэтай турме павінна быць максімум 800 асоб. Цяпер тут 1800 чалавек. У кожнай камеры па 35 чалавек. Мы спім парамі на двайных ложках. На 200 вязняў прыпадае 10 прыбіральняў і 10 рукамыйнікаў. Тут ёсць лекары, але два з іх – ветэрынары. Мыемся раз на тыдзень – па тры асобы пад адным душам», – піша ў адным з лістоў да жонкі Алан Сміт.

ВЯЗНІ: «НАМ ПАТРЭБНЫ ЛЕКАР, ЯКІ ЛЕЧЫЦЬ ЛЮДЗЕЙ». ЛЕКАРЫ: «ВЯЗНІ – НЕ ЛЮДЗІ»

«Сёння намеснік кіраўніка калоніі загадаў напісаць на мяне скаргу, бо я апрануўся ў цёплыя зімовыя нагавіцы – тут вельмі холадна. Нідзе не напісана, што іх нельга насіць. І такое адбываецца з усімі».

СМІТ РОБІЦЬ ТУРЭМНУЮ НАСЦЕННУЮ ГАЗЕТУ: «Я НЕ МАГУ МАЛЯВАЦЬ, БО ДРЭННА СЯБЕ АДЧУВАЮ. У ВАЧАХ ЦЯМНЕЕ». ТУРЭМНЫ НАЗІРАЛЬНІК: «МЯНЕ ГЭТА НЕ ЦІКАВІЦЬ. МУСІШ!»

«Гэтае месца не павінна называцца «папраўчаю ўстановаю» – тут нікога не вучаць і ніхто не працуе. Ніхто табе не кажа, што трэба рабіць, каб стаць «на правільны шлях». Людзі не маюць паняцця, што рабіць пасля турмы. Без працы. Без сям’і. Без дапамогі. Сярэдні тэрмін пакарання тут 5-8 гадоў. Але ёсць дзве асобы з 20-гадовым тэрмінам».

ВЯЗЕНЬ: «Я ВАМ КАЗАЎ, ШТО НЕ ЎМЕЮ АБСЛУГОЎВАЦЬ ГЭТА. Я АДРЭЗАЎ САБЕ ПАЛЬЦЫ». НАЗІРАЛЬНІК: «УПС. ТЫ НЕ ПЕРШЫ. ГЭТА НАВУЧЫЦЬ ЦЯБЕ НЕ ЎЧЫНЯЦЬ ЗЛАЧЫНСТВЫ»
ТУРЭМНЫ НАЗІРАЛЬНІК: «НЕ ДАПАМАГАЙЦЕ БРЫТАНЦУ». Д’ЯБЛЫ: «ДАВЕРСЯ НАМ. МЫ ТВАЕ СЯБРЫ І ДАПАМОЖАМ ТАБЕ»

«Гэтае месца – пекла. Тут няма правоў чалавека. Калі я быў у шпіталі там памерла дзве асобы і адна спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Шмат хто просіць мяне дапамагчы ім. Яны напісалі мне свае гісторыі. Я іх апублікую. Шмат працаўнікоў калоніі – расісты. Яны адпраўляюць людзей у карцэр проста так без усялякіх нагодаў».

КІРАЎНІК КАЛОНІІ: «ТЫ МОЖАШ ВЫЙСЦІ НА ВОЛЮ РАНЕЙ, АЛЕ МУСІШ ЗАПЛАЦІЦЬ ЗА ВАДУ, АДЗЕННЕ І ЭЛЕКТРЫЧНАСЦЬ». СМІТ: «АЛЕ ГЭТА КАРУПЦЫЯ. ДЫ І ЯК Я ЎВОГУЛЕ МАГУ ГЭТА ЗРАБІЦЬ?» КІРАЎНІК КАЛОНІІ: «ТВАЕ ПРАБЛЕМЫ. ПРЭЧ АДСЮЛЬ!»

«Сёння вярнуўся з камісіі – адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Намеснік кіраўніка калоніі нават не ведаў колькі мне яшчэ сядзець. Сказаў, што не ведае мяне. Я спытаўся колькі яму патрэбна часу, каб ён даведаўся… Кіраўнік калоніі тут нічога не кантралюе. Мая справа знаходзіцца на кантролі кагосьці ў Менску, але я не ведаю каго».

«У БЕЛАРУСІ МОГУЦЬ АРЫШТАВАЦЬ НАВАТ ПЛЮШАВЫХ МЯДЗВЕДЗІКАЎ»

«Дырэктар СІЗА, у якім мяне трымалі, напісаў у гэтую калонію, што я шмат разоў парушаў іхнія правілы. На самой справе я напісаў уладам ліст пра бяспраўе і катаванні», – піша жонцы Сміт.

Турэмнае зняволенне Сміта скончыцца праз 4 месяцы. Ён выйдзе на волю 29 верасня. Са слоў жонкі брытанца, Алан збіраецца падаць скаргу ў Вярхоўны суд.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках