26 красавiка 2024, Пятніца, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідскі актывіст: Улады спужаліся лідараў прафесійнага звязу РЭП

4
Лідскі актывіст: Улады спужаліся лідараў прафесійнага звязу РЭП
Архіўныя фота: PRACA-BY.INFO

У Лідзе прайшла акцыя салідарнасці з Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам.

Пра акцыю салідарнасці з лідарамі прафзвяза РЭП «Радыё Рацыя» апавялі арганізатары пікету, сябры РЭПа і адначасова лідары суполкі Партыі БНФ у Лідзе Уладзімір Круцікаў і Сяргей Сідарэнка:

– Зразумела, што гэты ўвесь працэс палітычны. Ніякіх асаблівых парушэнняў у іх не было. Проста яны ў свой час вывелі шмат людзей і гэта напалохала ўладу. Манаполія ўлады на грамадскі рух страчваецца. У нас ёсць БРСМ, ёсць нейкія пенсіянеры, нейкі звяз жанчынаў і ўсё астатняе, якіх разам трымае ў сваіх руках Лукашэнка.

Лукашэнка ўбачыў, што ёсць людзі, якія вядуць сябе самастойна, і таму пастанавіў асноўных кіраўнікоў пад нож.

Сябры прафзвяза РЭП з Ліды і мясцовыя апазіцыянеры падрыхтавалі да 8-га чэрвеня супольную заяву салідарнасці з прафзвязнымі лідарамі, дзе рэпрэсіі і іхні крымінальны пераслед названыя «актамі беззаконня, запалохвання і гвалту».

Нагадаем, Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках