26 красавiка 2024, Пятніца, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ капітулявала ў газавай спрэчцы з ЕЗ

6
РФ капітулявала ў газавай спрэчцы з ЕЗ
ФОТА: РІА «Новости»

«Газпрам» пагадзіўся на радыкальныя саступкі для кліентаў ва Усходняй Еўропе.

Спрэчка, якая доўжыўся амаль 5 гадоў вакол коштаў на газ паміж Расеяй і Еўразвязам скончылася капітуляцыяй «Газпрама», паведамляе finanz.ru.

Пад пагрозай штрафаў з боку Еўракамісіі і нарастання рызык прайграць канкурэнцыю звадкаванаму газу з ЗША расейскі холдынг пагадзіўся радыкальна перагледзець палітыку ў дачыненні да краін Усходняй Еўропы і краін Балтыі, паведаміла прэс-служба Еўракамісіі ў чацвер.

Кошты газу ў кантактах з Польшчай, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй і Балгарыяй, дзе «Газпрам» займае больш за палову рынку, з гэтага часу будуць прывязаныя да коштаў у Заходняй Еўропе.

Для гэтага ў пагадненні аб пастаўках будзе ўкаранёны пункт аб магчымасці перагляду кошту, калі ён істотна адхіляецца ад таго, што фіксуецца на мяжы Нямеччыны, Францыі, Італіі або ў заходнееўрапейскіх газавых хабах.

Іншымі словамі, «Газпрам» пазбавіцца магчымасці завышаць кошт у параўнанні з рынкавым для тых краін ЕЗ, чыя палітыка не задавальняе РФ.

На такіх умовах Еўракамісія пагадзілася ўрэгуляваць прэтэнзіі да «Газпраму» ў абвінавачваннях у злоўжыванні манапольным становішчам, вылучаныя ў 2012 годзе.

Адначасова «Газпрам» пагадзіўся скасаваць усе ускосныя і прамыя абмежаванні, якія перашкаджаюць яго кліентам перапрадаваць газ праз межы краін Еўразвязу. Адпаведныя палажэнні былі ўключаны ў кантракты з Балгарыяй, Чэхіяй, Славакіяй, Польшчай, Вугоршчынай, Літвой, Латвіяй і Эстоніяй.

«Газпрам» пагадзіўся ануляваць гэтыя ўмовы і ніколі больш не ўключаць іх у пагадненні, падкрэслівае ЕК.

Адначасова ўсходнееўрапейскія кліенты атрымаюць права змяняць пункт атрымання газу: гэта дазволіць ім больш свабодна перапрадаваць лішнія аб'ёмы і прывядзе да «інтэграцыі газавага рынку рэгіёну», гаворыцца ў рэлізе.

Нарэшце, «Газпрам» пагадзіўся не выстаўляць якіх-небудзь матэрыяльных прэтэнзій Балгарыі ў сувязі з яе пастановай адмовіцца ад будаўніцтва праекта «Паўднёвая плынь», нават калі такія прэтэнзіі маюць юрыдычныя падставы.

Узятыя «Газпрамам» абавязанні «забяспечаць свабодны ператок газу на рынку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы паводле канкурэнтных коштаў <...> і дапамогуць інтэграцыі газавага рынку ЕЗ», гаворыцца ў рэлізе ЕК.

Калі ўмовы пагаднення будуць парушаныя, Брусэль аштрафуе «Газпрам» на 10% даходу без расследавання.

Прынятая пастанова не закрывае антыманапольную справу супраць «Газпрама», заявіла еўракамісарка ў пытаннях канкурэнцыі Маргрэт Вестагер. Яна дадала, што «Газпрам» павінен «неадкладна пачаць выконваць узятыя на сябе абавязанні».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках