26 красавiка 2024, Пятніца, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачалі будаваць бізнэс-цэнтр

21
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачалі будаваць бізнэс-цэнтр

Лукашэнка аддаў пад будаўніцтва «прынадны кавалак» сваім сербскім сябрам, нягледзячы на пратэсты архітэктараў.

У Менску на Кастрычніцкай плошчы пачалі будаваць бізнэс-цэнтр, заказчык якога - кампанія «Дана Астра».

З пляцоўкі, якая абнесеная высокай агароджай, знялі шыльду з пашпартам аб'екта. Цяпер яна ў вагончыку на пляцоўцы.

Як растлумачылі карэспандэнту «Радыё Свабода» будаўнікі, у гэтым пашпарце «абламаўся кут і ўнесены недакладныя звесткі». Маўляў, праз пару дзён абноўленую таблічку вернуць на месца. З тых жа прычын фатаграфаваць яе не дазволілі.

«Ёсць указ Лукашэнкі»

Першы намеснік старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама Алена Сухадолава патлумачыла, што на гэтым аб'екце «ёсць указ Лукашэнкі, згода ёсць, ідзе праектаванне», заказчык - кампанія «Дана Астра».

«Дана Астра» ўваходзіць у групу кампаній Dana Holdings. Менавіта яна па ўказе Аляксандра Лукашэнкі выступае заказчыкам будаўнічых праектаў. Dana Holdings падкантрольная сербскім бізнэсоўцам, асабіста знаёмым з Лукашэнкам.

Алена Сухадолава не адказала на пытанне, ці абмяркоўваўся праект на горадабудаўнічай радзе. Таксама Алена Сухадолава сказала, што не бачыла дакументаў пра праходжанне праекта дзяржэкспертызы.

«Праект узгадняўся, канцэпцыя ўхваленая кіраўніцтвам краіны. Праектаванне ідзе з улікам заканадаўства і захавання ўсіх нарматываў. Ён размяшчаецца з улікам усіх нормаў. Аб'ект павінен упісацца ў нашу забудову», - сказала Алена Сухадолава.

Рэспубліканская архітэктурна-горадабудаўнічая рада праект не разглядала

Са слоў прэс-сакратаркі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Яўгеніі Філімонавай, пытанне будаўніцтва бізнес-цэнтра не ўваходзіць у кампетэнцыю міністэрства. На Рэспубліканскай архітэктурна-горадабудаўнічай радзе гэты праект не разглядаўся, хоць з такой ініцыятывай звяртаўся Саюз архітэктараў Беларусі.

Раней праект бізнэс-цэнтра крытыкавалі за памеры і стыль будынка. Менскія архітэктары распрацавалі адразу некалькі альтэрнатыўных праектаў, але забудоўшчык не звярнуў на іх увагу. Партал Tut.by паведаміў, што кампанія «Белінтэ-Роба» (якая ўваходзіць у Dana Holdings) узгадніла свой праект шматфункцыянальнага цэнтра.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках