25 красавiка 2024, Чацвер, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ізраільскім знішчальніку F-35 заўважаныя дзіўныя прылады

На ізраільскім знішчальніку F-35 заўважаныя дзіўныя прылады

Прылады былі выяўленыя на фота, якое прадэманстраваў камандуючы ВПС Ізраіля.

Ізраільскія знішчальнікі-бамбавікі F-35 Adir, магчыма, абсталёўваюцца адмысловымі прыборамі, якія абцяжарваюць іх ідэнтыфікацыю, піша tut.by са спасылкай на The Аviationist.

Гэтыя высновы былі зробленыя на аснове фота, якое прадэманстраваў камандуючы ВПС Ізраіля генерал-маёр Амікам Норкін.

ФОТА: THEAVIATIONIST.COM

Выява была паказаная падчас брыфінгу, на якім прысутнічалі два дзясяткі высокапастаўленых афіцэраў ВПС з усяго свету. На ім - F-35I над Бейрутам. Яшчэ можна было заўважыць нейкія прылады, замацаваныя на фюзеляжы самалёта. На сцвярджэнне выдання, гэта лінзы Люнеберга, адмысловыя прылады, якія павялічваюць ЭПР (эфектыўную плошчу рассейвання) самалёта ў сантыметровых хвалях.

Такія прыборы неабходныя, каб схаваць сапраўднае значэнне ЭПР і рэальную адзнаку мэты ад імавернага праціўніка, што вельмі важна для сродкаў СПА. ЗРК не зможа правільна апазнаць тып мэты, а канструктары ЗРК не змогуць нейкі час мадыфікаваць комплексы для больш якаснага выяўлення F-35.

Зрэшты, выява самалёта недакладная, таму выданне дапускае, што пазначаныя прылады могуць быць выпраменьвальнікамі EW-сігналу (сістэмы радыёэлектроннай барацьбы).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках