29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст у гаспадарцы пад Гомелем: Работнікі сталі на абарону звольненай даяркі

Пратэст у гаспадарцы пад Гомелем: Работнікі сталі на абарону звольненай даяркі
АРХІЎНАЕ ФОТА TUT.BY

Работнікі абураныя дзеяннямі кіраўніцтва.

Даяркі ды іншыя працаўнікі сельскагаспадарчага прадпрыемства «Крыўск» (Гомельская вобласць) абураныя дзеяннямі кіраўніцтва. Яны змагаюцца супраць «рэпрэсіўнага», як яны мяркуць, звальнення калегі, паведамляе «Белсат».

Супрацьстаянне пачалося яшчэ некалькі гадоў таму, калі некалькі даярак і аператар штучнага асемянення задалі «нязручныя пытанні» – спачатку кіраўніку сельскагаспадарчага прадпрыемствам, а потым у вышэйстаячыя інстанцыі ад райвыканкаму да Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У скаргах гаварылася пра немагчымасць прыватызаваць дамы ў вёсцы Крыўск па прымальных коштах, адсутнасці аплаты працы ў выходныя і святочныя дні, прэмій, матэрыяльнай дапамогі, неналежныя ўмовы працы ды іншыя парушэнні заканадаўства.

Пачаліся праверкі, пасля якіх дырэктар КСУП «Крыўск» пакінуў сваю пасаду.

Ягонае месца заняў Аляксандр Ляйчонак, які трапіў у скандал, калі кіраваў прадпрыемствам «Беларуснафта-Асобіна». На відэа, выкладзеным у інтэрнэт, бачна, як вяліся справы на прадпрыемстве: дохлыя птушкі ляжаць па 5-6 дзён у трактарных прычэпах, вакол – бруд і смурод. Пасля з’яўлення відэа на кіраўніка завялі крымінальную справу, якую восенню перадалі ў пракуратуру, адкуль яна мелася пайсці ў суд. Але сляды Аляксандра Ляйчонка на пэўны час згубіліся, і вясной 2015 году ён узначаліў КСУП «Крыўск».

З ягоным прыходам пачалася контратака на тых, хто пісаў скаргі, кажуць працаўнікі «Крыўску». Дайшло да звальненняў – як у выпадку аператара штучнага азелянення Ганны Краснікавай, якая звярнулася ў суд.

Іншыя працаўнікі таксама звярталіся ў суд, патрабуючы прызнаць незаконнымі працоўныя дамовы, распарадак працы і службовыя інструкцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках