26 красавiка 2024, Пятніца, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэртка: Беларусь чакае паскарэнне інфляцыі

1
Экспэртка: Беларусь чакае паскарэнне інфляцыі

Кошты ўжо растуць хутчэй, чым у мінулым годзе.

Сітуацыю з адміністрацыйным рэгуляваннем заробкаў у Беларусі для сайта myfin.by пракаментавала Жанна Кулакова, фінансавая кансультантка TeleTrade (ТАА «ТелетрэйдБел»):

- Рост заробкаў адбываецца ў адрыве ад прадукцыйнасці працы. За студзень-красавік сярэдні заробак у рэальным вылічэнні вырас на 13,3%, у той час як прадукцыйнасць працы за аналагічны перыяд - на 5,4%.

Гэта можа казаць пра тое, што ўрад так і не адмовіўся ад выкарыстання адміністрацыйнага вагара ў падвышэнні заробкаў.

Рэальныя даходы насельніцтва пры гэтым растуць павольней - паводле апошніх звестак, за 1 квартал паказчык вырас на 7,6%. Звязана гэта галоўным чынам з тым, што паняцце рэальных даходаў больш шырокае і ўключае ў сябе не толькі заробкі, але і пенсіі, дапамогі, даходы прадпрымальнікаў, адсоткі за дэпазіты і гэтак далей.

Пры гэтым прыкладна чвэрць даходаў грамадзян фармуецца за кошт сацыяльных трансфертаў.

А тэмпы росту пенсій значна адстаюць ад заробкаў - за 1 квартал сярэдняя рэальная пенсія вырасла ўсяго на 0,8% (а рэальны заробак - на 13,5%).

Магчымасці ФСАН моцна абмежаваныя ў параўнанні з рэальным сектарам, таму адміністрацыйныя вагары тут не так эфектыўныя. Акрамя таго, рэальныя даходы насельніцтва разлічваюцца з папраўкай не толькі на інфляцыю, але і на абавязковыя выплаты, і частка «лішніх» грошай адбіраецца, напрыклад, праз ЖКП (якія за апошні год падаражэлі амаль на 20%).

Перавышэнне тэмпаў росту рэальных заробкаў над тэмпамі росту прадукцыйнасці працы вядзе да паскарэння інфляцыі і ціску на курс рубля.

Кошты ўжо цяпер растуць крыху хутчэй, чым у мінулым годзе (гадавая інфляцыя склала 5% за красавік 2018 супраць 4,6% за снежань 2017).

Акрамя таго, змяніўся баланс паміж попытам і прапановай замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку. За студзень-красавік 2018 года насельніцтва, прадпрыемствы і нерэзідэнты на чыстай аснове прадалі 266 млн даляраў, а годам раней за аналагічны перыяд - 874 млн.

Улічваючы высокія выплаты за валютную пазыку, скарачэнне прафіцыту валюты падвышае рызыкі для рубля, бо дзяржава пазбаўляецца магчымасці бязбольна выкупляць значныя аб'ёмы валюты на ўнутраным рынку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках