25 красавiка 2024, Чацвер, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП стаў на абарону электразваршчыка з Гомеля

1
Прафзвяз РЭП стаў на абарону электразваршчыка з Гомеля
ДЗМІТРЫЙ КРЭС
ФОТА З САЙТА GOMELSPRING.ORG

Наймальнік з пачатку года не плаціў Дзмітрыю Крэсу заробак.

25 траўня ў рэгіянальнае аддзяленне прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Гомелі па дапамогу звярнуўся электразваршчык Дзмітрый Крэс, паведамляе гомельская «Вясна».

Супольнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Джэм-Флекс», дзе мужчына працаваў электразваршчыкам 4-га разраду, з пачатку года перастала выплачваць заробак. Згодна з разліковымі лісткамі ягоны заробак складаў блізу 700 рублёў, якія налічваліся, але не выплачваліся.

Цярпенне працоўнага скончылася ў мінулым месяцы, 5 красавіка ён звольніўся з працы і чакаў, калі прыватнік разлічыцца. Мужчына шукаў дапамогі ў афіцыйных прафзвязаў, аднак, паводле ягоных слоў, "там толькі пальцам у бок суда паказалі". Ён у суд, а там яго адправілі да адвакатаў. Пачуўшы суму адвакацкага ганарару, непрацоўны мужчына страціў надзею.

«У сацыяльнай сетцы «Одноклассники» я прачытаў аб эфектыўнай дзейнасці ў рэгіёне незалежнага прафзвязу і сёння напісаў заяву аб уступленні ў РЭП», - падзяліўся мужчына.

«У дзень звальнення адказчык выдаў мне працоўную кніжку, аднак па сённяшні дзень не зрабіў канчатковага разліку за заробак і кампенсацыю нявыкарыстаных дзён працоўнага адпачынку. Усяго былы працадаўца завінаваціўся мне больш за 2-е тысяч рублёў», - распавёў на прыёме ў прававога інспектара працы прафзвязу РЭП Леаніда Судаленкі пацярпелы рабочы.

Прафзвязны юрыст нагадаў, што згодна з артыкулам 78 Працоўнага кодэкса пры затрымцы канчатковага разліку работнік мае права спагнаць з наймальніка сярэдні заробак за кожны дзень яго пратэрміноўкі.

Сёння ж у інтарэсах працоўнага падрыхтаваная і пададзена заява ў суд Чыгуначнага раёна Гомеля, дзе пастаўлена пытанне аб спагнанні з прыватніка запазычанасці за заробак 1594,16 рублі, сярэдняга заробку за пратэрміноўку разліку 1550 рублёў, а таксама кампенсацыі нявыкарыстаных дзён працоўнага адпачынку 434 рублі, а ўсяго на суму 3578,16 рублёў.

Інспектар працы таксама дадаў, што сума пазову не канчатковая, яна будзе павялічаная з улікам пратэрміноўкі на дзень вынясення пастановы судом.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках