3 верасня 2026, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Германіі пачалася вытворчасць далёкабійных БПЛА для Украіны

2
У Германіі пачалася вытворчасць далёкабійных БПЛА для Украіны

Кіеў атрымае больш за пяць тысяч дронаў.

У Германіі паблізу Мюнхена стартавала масавая вытворчасць больш за 5 тысяч баявых дронаў далёкага радыусу дзеяння, прызначаных для Украіны.

Пра гэта 3 верасня паведаміла нямецкае выданне Handelsblatt.

Як паведамілі СМІ, вытворцы — нямецка-амерыканская абаронная кампанія Auterion і яе ўкраінскі партнёр па сумесным прадпрыемстве Airlogix — першыя дроны ўжо выраблены.

«Заказ федэральнага ўрада Германіі павінен быць выкананы да сярэдзіны 2027 года. Паводле галіновых крыніц, кошт кантракта складае каля 300 млн еўра. Гэтыя дроны з'яўляюцца часткай нямецкай падтрымкі Украіны», — піша выданне.

Прадстаўнікі сумеснага прадпрыемства, заснаванага толькі ў лютым 2026-га, заявілі, што чакаюць наступных замоваў і доўгатэрміновага супрацоўніцтва.

«Акрамя не названага канкрэтна прадпрыемства пад Мюнхенам, вытворчасць плануюць наладзіць яшчэ на адным прадпрыемстве ва ўсходніх землях Германіі. Гаворка ідзе пра дзве розныя мадэлі — адна мае сярэднюю далёкасць палёту, а другая — вялікую, да 1500 кіламетраў. Штучны інтэлект павінен забяспечыць дасягненне мэты нават ва ўмовах электроннага супрацьдзеяння», — піша выданне.

У межах праекта абавязкі размеркаваныя так: Auterion пастаўляе праграмнае забеспячэнне, уключаючы аперацыйную сістэму, а Airlogix — апаратнае забеспячэнне, піша Handelsblatt.

«Цяпер у Германіі ёсць вытворчая лінія для выпуску даступнай высокадакладнай зброі ў вялікіх колькасцях. Яшчэ сёлета мы пачнем пастаўляць ужо выпрабаваныя і правераныя сістэмы — па цане і з тэмпамі вытворчасці, якія сапраўды дазваляюць стварыць буйныя запасы для стрымлівання», — расказаў выданню кіраўнік Auterion Лорэнц Майер.

Паводле слоў кіраўніка Airlogix Віталя Колеснічанкі, гэта партнёрства аб’ядноўвае тое, «чаго ніводная з кампаній не змагла б дасягнуць у адзіночку».

«Нашы правераныя ў баі лятальныя апараты плюс аўтаномнае праграмнае забеспячэнне Auterion і прамысловыя магутнасці Германіі», — заявіў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках