27 красавiка 2024, Субота, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данкверт западозрыў Казахстан у пастаўках у РФ беларускага сухога малака

2
Данкверт западозрыў Казахстан у пастаўках у РФ беларускага сухога малака

Рассельгаснагляд праінспектуе казахстанскія прадпрыемствы.

Рассельгаснагляд западозрыў Казахстан у пастаўках у РФ беларускага сухога малака і вяршкоў і плануе інспекцыі казахстанскіх прадпрыемстваў.

Як паведаміў "Інтэрфаксу" кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт, падазрэнне ўзнікла ў сувязі з тым, што ў гэтым годзе Казахстан значна павялічыў пастаўкі сухога малака ў РФ. Як паказаў аналіз, са звестак на 23 траўня гэтага года, Казахстан завёз у РФ 5,742 тысяч тон гэтай прадукцыі. "Хоць дагэтуль за ўвесь 2017 год было пастаўлена ўсяго 772 тоны", - сказаў ён.

"Мяркуем, што Казахстан, цалкам магчыма, пастаўляе беларускае сухое малако. У сувязі з гэтым мы рыхтуем ліст на адрас ветэрынарнай службы гэтай краіны з тым, каб праінспектаваць казахстанскія прадпрыемствы і спыніць, магчыма, незаконныя пастаўкі прадукцыі", - сказаў ён.

Пры гэтым кіраўнік Рассельгаснагляду паведаміў, што ўсяго ў гэтым годзе (на 23 траўня) у РФ было ўвезена 41,7 тысяч тон сухога малака і вяршкоў, у тым ліку 31,1 тысяч тон (75%) з Беларусі. З Новай Зеландыі ўвоз склаў 1,259 тысяч тон, з Уругвая - 1,175 тысяч тон, з Аргентыны - 135 тон.

Данкверт таксама паведаміў, што ў пастаўках малочнай сыроваткі ў РФ таксама ў лідарах Беларусь, якая, са звестак на 23 траўня, завезла яе 195,5 тысяч тон з агульнага аб'ёму паставак у 198,4 тысяч тон.

У пастаўках масла на Беларусь таксама прыпадае асноўная частка - 74%, ці 15,8 тысяч тон з агульнага аб'ёму на 21,3 тысяч тон.

"Такім чынам, можна казаць пра тое, што нішто не перашкаджае беларускім пастаўшчыкам увозіць у Расею бяспечную прадукцыю, але калі гаворка ідзе аб парушэннях, то перашкоды ставяцца цалкам абгрунтавана", - сказаў ён.

Рассельгаснагляд не раз знаходзіў парушэнні ў беларускім сухім малацэ, што магло стаць падставай для пошуку абыходных шляхоў для яго паставак у РФ, у тым ліку і праз Казахстан.

Усяго ў гэтым годзе ў РФ было пастаўлена 323,4 тысяч тоны малака і малочнай прадукцыі, з якіх 203 тысячы тон з Беларусі, 11,6 тысяч тон - з Казахстана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках