26 красавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: Чарапаха на скейтбордзе з Менска заваёўвае інтэрнэт

Відэахіт: Чарапаха на скейтбордзе з Менска заваёўвае інтэрнэт

Пра беларускую чарапаху напісалі буйныя замежныя СМІ.

Ролік, зняты на тэлефон супрацоўнікам беларускага рэсурсу StringersHub, «засвяціўся» ў буйных замежных інтэрнэт-СМІ, паведамляе belmir.by.

Відэа паказвае маленькую чарапаху, якая даволі хутка для гэтага віду жывёл перасоўваецца па падлозе, выкладзенай кафлянай пліткай. Справа ў тым, што яна коціцца на міні-скейтбордзе.

Гэты сюжэт, у прынцыпе, не новы і выкарыстоўваўся ў тым ліку ў рэкламе. Тым не менш, беларуская чарапаха прыйшлася даспадобы медыя-крыніцам. Дагэтуль відэа перапублікавалі на сваіх сайтах рэсурсы news.yahoo.com, msn.com і шэраг іншых.

Як распавялі ў StringersHub, героя роліка клічуць Стрынгер, ён з'яўляецца карпаратыўным гадаванцам, і гісторыя стварэння відэа вельмі простая. Яго зрабілі сёння, калі чарговым разам мылі акварыум чарапашкі, і пад рукой апынулася міні-дошка.

- Стрынгер звычайна паўзе, пакуль мы прыводзім у парадак яго жыллё, і потым мы 30-40 хвілін шукаем яго. Гэтым разам наважылі пасадзіць яго на дошку, каб далёка не з'ехаў, а высветлілася, што ён той яшчэ бардыст, - растлумачылі ў офісе рэсурсу.

Спецыфіка працы беларускай кампаніі - відэакантэнт. Яна супрацоўнічае з рознымі каналамі, медыярэсурсамі. Таму і было наважана прапанаваць кароткі кліп кліенту, які спецыялізуецца на распаўсюдзе такіх ролікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках