26 красавiка 2024, Пятніца, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам не адказаў з нагоды ўстаноўкі «дошкі БНР», парушыўшы закон

8
Менгарвыканкам не адказаў з нагоды ўстаноўкі «дошкі БНР», парушыўшы закон

Ні дазволу, ні забароны ўсталяваць дошку да 100-годдзя БНР дагэтуль няма.

Больш за месяц таму Мастацкая рада Менгарвыканкама зацвердзіла выгляд дошкі для дома на вуліцы Валадарскага, 9, у якім 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Але, як сказаў «Радыё Свабода» старшыня Саюза мастакоў Рыгор Сітніца, ні дазволу, ні забароны ўсталяваць яе дагэтуль няма.

Рыгор Сітніца пісаў зварот да старшыні Менгарвыканкама Андрэя Шорца пра дазвол на ўстаноўку дошкі, чакаў адказу не пазней гэтага тыдня. Але парушаючы закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» яму не далі адказу ў належны тэрмін. Сітніца кажа, у панядзелак плануе скласці новы зварот - аб парушэнні тэрмінаў адказу на папярэдні.

«Яны ўсюды дэкларавалі - «так, вядома», нават лісты дасылалі, што прынятае рашэнне, хоць пісьмовага рашэння нідзе не было, - абураецца Сітніца. - Яны павінны былі б адказаць, так ці не, можа, што перадумалі, што не будзем рабіць - дык была б нейкая пэўнасць. Але ніхто нічога не кажа».

У прэс-службе Менгарвыканкама таксама не патлумачылі, калі будзе ўстаноўленая дошка.

Грошы на бронзавы варыянт дошкі замест састарэлага арыгінала, зробленага ў 1993 годзе скульптарам Аляксандрам Шатэрнікам, сабралі за тры гадзіны. Усталяваць дошку планавалі да 25 сакавіка на доме на вуліцы Валадарскага, 9 у Менску - менавіта тут была падпісаная Трэцяя Устаўная грамата, якая абвясціла БНР незалежнай дзяржавай. Пасяджэнне Менгарвыканкама, на якім шыльду павінны былі зацвердзіць, адкладалася амаль два тыдні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках