26 красавiка 2024, Пятніца, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Мішэля Плаціні знялі абвінавачванні ў карупцыі

1
З Мішэля Плаціні знялі абвінавачванні ў карупцыі
МІШЭЛЬ ПЛАЦІНІ
ФОТА: AFP

Экс-прэзідэнт УЕФА быў дапытаны пракуратурай як «чалавек, закліканы даць інфармацыю».

Швэйцарская пракуратура зняла абвінавачанні з былога прэзідэнта УЕФА Мішэля Плаціні. Пра гэта паведаміла французскае выданне Le Monde (пераклад – korrespondent.net) са спасылкай на ліст пракурора Сэдрыка Рэмуна адвакату Плаціні Вэнсану Салары, які апынуўся ў распараджэнні рэдакцыі.

Плаціні быў дапытаны пракуратурай як "чалавек, закліканы даць інфармацыю", што эквівалентна ў Францыі статусу сведкі-падазраванага, калі чалавек праходзіць паводле справы сведкай, але можа перайсці ў статус абвінавачанага.

Пракурор заявіў, што супраць Плаціні не вядзецца судовы працэс і яму не будуць прад'яўленыя абвінавачванні.

Швейцарская генпракуратура падазравала былога прэзідэнта ФІФА Зэпа Блатэра ў подкупе Плаціні. Сам Плаціні называў перавод памерам $ 2,05 млн, атрыманы ад ФІФА, аплатай за працу, якую ён выконваў для Міжнароднай федэрацыі футболу.

Нагадаем, у канцы снежня 2015 года камітэт этыкі ФІФА адхіліў Блатэра і Плаціні ад футбольнай дзейнасці на восем гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках