16 жнiўня 2026, Нядзеля, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі прайшлі масавыя пратэсты супраць карыды

6
У Гішпаніі прайшлі масавыя пратэсты супраць карыды
КРЫНІЦА: ARCHIVE2.ANKAKH.COM

Дзясяткі тысячаў чалавек патрабавалі забараніць бой быкоў у Гішпаніі.

Дзясяткі тысячаў чалавек правялі ў нядзелю, 27 траўня, дэманстрацыю ў Мадрыдзе супраць бою быкоў. Паводле звестак арганізатараў – руху "Бой быкоў – гвалт" – у акцыі ўдзельнічалі больш за 40 тысячаў чалавек, паведамляе DW.

Дэманстранты патрабавалі забараніць карыду на тэрыторыі Гішпаніі. Акрамя таго, удзельнікі акцыі заклікалі выключыць усе відовішчныя мерапрыемствы з удзелам быкоў са спісу Нацыянальнай спадчыны, у які яны былі ўнесеныя ў 2013 годзе. На іхнюю думку, неабходна зрабіць больш жорсткім заканадаўства ў галіне абароны жывёлаў.

Дэманстранты неслі плакаты з надпісам "Бой быкоў: нацыянальная ганьба". Удзельнікі мерапрыемства таксама патрабавалі забароны на ўдзел няпоўнагадовых у відовішчах з быкамі і наведванне імі школаў тарэадораў. Акцыю падтрымалі блізу 170 арганізацый у Гішпаніі і за ейнымі межамі, адзначае агенцтва dpa.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках