6 траўня 2024, панядзелак, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«18 чалавек з бітамі і арматурай накінуліся на хлопцаў, якія спакойна сядзелі ля ракі»

19
«18 чалавек з бітамі і арматурай накінуліся на хлопцаў, якія спакойна сядзелі ля ракі»
ФОТА З САЦСЕТАК

Сталі вядомыя падрабязнасці масавай бойкі пад Лунінцом.

«Калі гэты натоўп бег, трэсліся сцены дома», - мама аднаго з хлопцаў, якія пацярпелі ў масавай бойцы пад Лунінцом, распавяла «Медиа-Полесью» падрабязнасці інцыдэнту.

Сын Жанны Дзмітрыеўны жыве ў Менску, але ў Дрэбск да бабулі і сяброў прыязджае часта. Так было і на гэты раз. Іван прыехаў разам з двума сталічнымі сябрамі. Яны ў вёсцы не ўпершыню, ім падабалася вясковая цішыня і спакой. Пасля здарэння хлопцы ў шоку. Адзін з іх сказаў: - Я такіх звяроў у жыцці не бачыў...

Са слоў мамы, тры менчукі, загінулы хлопец-марак з Мурманска, а таксама ягоны знаёмы і яшчэ пару мясцовых жыхароў сядзелі на рэчцы і нікога не чапалі.

У нейкі момант гараджане ў пустым доме выклікалі «падмацаванне», жыхары Лунінца на аўтамабілях, мікробусе сталі накіроўвацца да сядзеўшых ля ракі.

- 18 чалавек. З бітамі, арматурай накінуліся на спакойна сядзеўшых хлопцаў, - распавядае пачутае ад сына Жанна Дзмітрыеўна. - Калі гэты натоўп бег, трэсліся сцены дома.

Ад крыкаў з рэчкі, «рову» шматлікія мясцовыя дагэтуль не могуць прыйсці ў сябе.

- Вы толькі ўявіце, каб выратавацца, яны беглі ў ваду, - дзеліцца жанчына.

- У сына збітая ўся галава, у іншага хлопца - пераламаныя рэбры. Адзін - загінуў.

Менавіта сын жанчыны выклікаў хуткую і міліцыю. Да вечара прабыў у пастарунку, а цяпер вярнуўся ў Менск, каб зняць пабоі.

Са слоў Жанны Дзмітрыеўны, пасля таго, што здарылася ўначы ў вёску прыехалі сваякі хлопцаў з Лунінца, каб «замесці сляды».

- Мяне здзіўляе, як на целе загінулага не было бачна прыкмет гвалтоўнай смерці? Ён жа быў у гэтай кампаніі, ёсць маса сведак.

Чаму кампанія накінулася на хлопцаў, якія адпачывалі на беразе, мама не ведае. Адна са здагадак маці - хуліганы знаходзіліся пад уздзеяннем наркатычных рэчываў.

Нагадаем, як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк, 7 траўня а 14.45 у в. Дрэбску, у 200 метрах ад ракі Цны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці быў знойдзены труп грамадзяніна Расейскай Федэрацыі 1986 года нараджэння. Па факце выяўлення трупа Лунінецкім райаддзелам Следчага Камітэта праводзіцца праверка, з мэтай высвятлення прычыны смерці прызначаная судмедэкспэртыза. Да гэтага, у ноч на 27 траўня, на беразе ракі Цны ў вёсцы завязалася масавая бойка. Лунінецкім райаддзелам СК паводле гэтага факта распачатая крымінальная справа, ч.3 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь («Хуліганства»). Усе абставіны высвятляюцца.

Дзмітрый Іванюк адзначыў, што затрыманыя 12 чалавек.

Са слоў афіцыйнага прадстаўніка УСК Берасцейскай вобласці, тое, ці знаходзіліся лунінцы пад уздзеяннем наркатычных рэчываў, стане зразумелым пасля атрымання вынікаў адпаведных даследаванняў.

ФОТА ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ З САЦСЕТАК
Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках