26 красавiка 2024, Пятніца, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Патрэбны новы фармат Гадзяцкай дамовы

6
Раман Бяссмертны: Патрэбны новы фармат Гадзяцкай дамовы
РАМАН БЯССМЕРТНЫ
ФОТА: FACEBOOK

Украіна, Беларусь, Літва і Польшча павінны аб'яднацца ў супрацьстаянні Расеі.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў былы Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны:

«Беларусь - дзяржава, да якой я ніколі не буду абыякавым...

Перакананы: да таго часу, пакуль Беларусь будзе знаходзіцца пад наўпроставым уплывам Расеі, а Украіна блукаць у сваіх вонкавых пазіцыях, Еўропа ніколі не будзе адчуваць сябе ў бяспецы. Гэта месца так і застанецца ўразлівым для еўрапейскай бяспекі.

Гісторыя дапусціла вялікую памылку, калі дазволіла чатыром краінам - Украіне, Беларусі, Літве і Польшчы - рухацца ў еўрапейскую супольнасць з рознай хуткасцю. Памятаеце з гісторыі Гадзяцкай дамовай 1658? Тады аб'ядналіся Рускае Княства, Княства Літоўскае і Польская Карона. Пакуль мы не зразумеем глыбіню памылкі сыходу ад прынцыпаў Гадзяцкай дамовы, то так і будзем блукаць у пошуках сябе ў гэтым бурным свеце.

Я думаю, што сучасныя Украіна, Беларусь, Літва і Польшча павінны аб'яднацца ў супрацьстаянні агрэсіі Расеі. Гэта можа быць новы фармат Гадзяцкай дамовы. Напрыклад, я б прапаноўваў стварыць Звяз краін «Трох мораў». Або Звяз Міжмор’я. Гэтая ідэя запатрабаваная геапалітычнай сітуацыяй і над ёй трэба працаваць.

Рэч у тым, што адсутнасць палітычнага адзінства ў гэтых чатырох краінах - гэта міна запаволенага дзеяння. Паверце, яна будзе перыядычна спрацоўваць у кірунку разбурэння еўрапейскай бяспекі.

Як паказвае гісторыя, дзяржавы гэтага рэгіёну заўсёды дасягалі поспеху толькі тады, калі стаялі на агульных пазіцыях. Перакананы, што ў выніку мы да гэтага зноў дойдзем. Таму і заклікаю прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці Беларусі не апускаць рук».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках