2 верасня 2026, Серада, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За «Лукашэначку» журналістам «Белсата» прысудзілі штрафы

9
За «Лукашэначку» журналістам «Белсата» прысудзілі штрафы
КАЦЯРЫНА АНДРЭЕВА І ІРЫНА АРЭХОЎСКАЯ

Справу разглядаў суддзя Іван Касцян у Цэнтральным судзе Менску.

Журналістка Кацярына Андрэева і аператар Ірына Арэхоўская атрымалі 35 (840 рублёў) і 20 (480 рублёў) базавых велічынь адпаведна за працу без акрэдытацыі. Справу разглядаў суддзя Іван Касцян у Цэнтральным судзе Менску, паведамляе «Белсат».

Дзяўчат судзяць за апытанне пра расейскія выбары. Менавіта тады адна з рэспандэнтак абмовілася і паведаміла журналістам, што на расейскіх выбарах галасавала «за Лукашэначку». Гэты выраз стаў папулярным у інтэрнэце, зрэшты, як і відэа апытанне.

Сведка - маёр міліцыі Дзмітрый Шантыр. Кацярына Андрэева хадайнічала пра выклік сведкам прадстаўнікоў МЗС і Міністэрства інфармацыі, каб яны патлумачылі прычыны, чаму «Белсату» не даюць акрэдытацыю. Суддзя ў хадайніцтве адмовіў, патлумачыўшы гэта тым, што пытанне «больш глабальнае».

«Дзяржава сама стварае ўмовы для таго, каб закон аб СМІ не выконваўся. Фактычна, не даючы «Белсат» акрэдытацыю, журналістаў пазбаўляюць права на працу, якое гарантавана Канстытуцыяй», - заявіла журналістка.

Працэс праходзіў на беларускай мове.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках