27 красавiка 2024, Субота, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдатка на пасаду кіраўніка СІА Джына Гаспэл: РФ - пагроза для ЗША

1
Кандыдатка на пасаду кіраўніка СІА Джына Гаспэл: РФ - пагроза для ЗША
Джына Гаспэл

Джына Гаспэл можа стаць першай жанчынай, якая ўзначаліла СІА.

Расея з'яўляецца адной з пагроз для ЗША. Пра гэта на слуханнях у камітэце выведкі Сэнату ЗША заявіла кандыдатка на пасаду дырэктара СІА Джына Гаспэл, перадае «Радыё Свабода».

Апроч іншага, яна запэўніла, што калі ёй давераць кіраўніцтва ўстановай, то СІА не адновіць практыку вядзення жорсткіх допытаў.

Раней паведамлялася, што Гаспэл хацела зняць сваю кандыдатуру з вылучэння на пасаду дырэктара СІА пасля паведамленняў аб яе датычнасці да катаванняў, якім ўжываліся да падазраваных у тэрарызме.

Калі Гаспэл зацвердзяць на пасадзе, то яна стане першай жанчынай, якая ўзначаліла Цэнтральнае выведнае агенцтва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках