26 красавiка 2024, Пятніца, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызскі след у кітайскім крэдыце для беларускіх заводаў

5
Кыргызскі след у кітайскім крэдыце для беларускіх заводаў

Крэдытныя грошы будзе «асвойваць» сын уцеклага экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.

Урад вылучыць льготны крэдыт памерам 1,75 млрд кітайскіх юаняў на будаўніцтва ў Пухавіцкім раёне некалькіх заводаў для вытворчасці бялковых кампанентаў. Мэта – забяспечыць жывёлагадоўлю краіны айчыннымі высокабялковымі кармамі, піша belmarket.by.

У Саўміне 24 траўня падпісаныя дакументы, якія даюць афіцыйны старт інвестыцыйнаму праекту «Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу на 2016–2032 гады», паведамляе прэс-служба ўрада.

Мяркуецца стварэнне вытворчасці прадуктаў глыбокай перапрацоўкі. Сярод іншага, пад Рудзенскам (Асіповіцкі раён) на плошчы блізу 160 га плануецца пабудаваць заводы для выпуску амінакіслотаў (лізіну, трэаніну і трыптафану), а таксама арганізаваць вытворчасць камбікармоў. Акрамя таго, прадугледжанае стварэнне дапаможнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры, а таксама ўзвядзенне жылля для супрацоўнікаў. Як чакаецца, будзе створана больш за 1 тыс. працоўных месцаў.

У кошт вонкавай дзяржпазыкі

Згодна з указам ад 8.08.2016 № 300, рэалізацыяй праекта зоймецца ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя». Кошт стварэння новых вытворчасцяў не называецца. Паводле неафіцыйных ацэнак, ён можа перавысіць 0,5 млрд даляраў. Праект будзе фінансавацца за кошт уласных сродкаў ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» з выкарыстаннем пазыковых рэсурсаў.

У адпаведнасці з пастановай Саўміна ад 17.05.2018 № 367 кампанія атрымае льготны ўрадавы крэдыт памерам 1,75 млрд кітайскіх юаняў, што паводле цяперашняга курсу складае прыкладна 273,4 млн даляраў. Сродкі прывабліваюцца ў межах крэдытнага пагаднення паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам КНР. Умовы прываблівання кітайскіх сродкаў, а таксама вылучэння крэдыту ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» (адсоткавая стаўка, парадак вяртання) не выдаюцца.

Банкам – агентам у абслугоўванні крэдыту вызначаны «Белаграпрамбанк». Разлік з кітайскім бокам будзе рабіць рэспубліканскі бюджэт за кошт сродкаў, прадугледжаных на выплату вонкавай дзяржпазыкі. Крэдытная дамова з ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» мяркуе, што для разлікаў з крэдыторам кампанія створыць рэзерв грашовых сродкаў на спецыяльных рахунках у ААТ «Белаграпрамбанк» памерам не менш за гадавую сумы плацяжоў у крэдыце, у якую ўваходзяць выплата асноўнай пазыкі, выплата адсоткаў і іншых плацяжоў . Персанальная адказнасць за рэалізацыю праекта і вяртанне крэдытных сродкаў ускладзеная на дырэктара ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» і міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Пад кантролем топ-чыноўнікаў

Такім чынам, праект, закліканы развязаць праблему ўтрымання бялкоў у беларускіх кармах, займеў падтрымку на высокім дзяржаўным узроўні. Акрамя таго, непасрэдна ў кіраванні новым актывам задзейнічаныя некаторыя топ-чыноўнікі. У канцы 2017 года пасаду намесніка гендырэктара ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» заняла Надзея Каткавец. Нагадаем, цягам доўгага часу яна знаходзілася на кіроўчых пасадах у Мінсельгасхарчы, узначальвала Дэпартамент аграпрамысловага комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі, потым была намесніцай кіраўніка справаў дыктатара.

Кыргызскі след

Паводле звестак партала tut.by, да стварэння ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» датычныя бізнэсмэны і былое кіраўніцтва Кыргызстана. На стан сярэдзіны 2017 года старшынёй рады дырэктараў ЗАТ быў грамадзянін Кыргызстана Рыфат Уцюшаў. З 2007 да красавіка 2010 года ён займаў пасаду фінансавага дырэктара Фонду развіцця Кыргызстана, падкантрольнага Максіму Бакіеву – сыну экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева.

У адпаведнасці з указам № 300 да поўнай выплаты льготнага ўрадавага крэдыту Рэспубліцы Беларусь будзе належаць не менш за 25% статутнага фонду ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» плюс адна акцыя. Такім чынам, валодаючы блок-пакетам, наша краіна зможа ўплываць на прыманне кампаніяй ключавых пастановаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках