26 красавiка 2024, Пятніца, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Бокій устанавіў пяць сусветных рэкордаў на спаборніцтвах у плаванні ў Бэрліне

Ігар Бокій устанавіў пяць сусветных рэкордаў на спаборніцтвах у плаванні ў Бэрліне
ІГАР БОКІЙ
ФОТА: GETTY IMAGES / BUDA MENDES

Беларускі паралімпіец палепшыў у тым ліку дасягненне 28-гадовай даўніны.

Паралімпіец Ігар Бокій устанавіў пяць сусветных рэкордаў на спаборніцтвах у плаванні IDM Berlin 2018, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання.

На старце турніру Ігар Бокій устанавіў сусветны рэкорд на дзвюх дыстанцыях у катэгорыі S13. У вызначальным заплыве на дыстанцыі 200 м на спіне ён паказаў вынік 2 хв. 09,8 сек., а на 200 м вольным стылем – 1 хв. 52,40 сек.

Беларус палепшыў сусветнае дасягненне сярод паралімпійцаў у папярэднім заплыве на дыстанцыі 50 м на спіне – 26,36 сек., а ў фінале перасягнуў і яго – 26,21 сек.

На дыстанцыі 200 м батэрфляем беларускі плывец заваяваў залатую ўзнагароду і фінішаваў з вынікам 2 хв. 04,06 сек., палепшыўшы дасягненне 28-гадовай даўніны, якое належала канадцу Майклу Эджсану.

"Басейн у Бэрліне для мяне добра знаёмы, тут выдатныя спаборніцкія ўмовы, якія і дазваляюць дамагацца такіх вынікаў. Хоць мне ёсць да чаго імкнуцца на плавальнай дарожцы, таму будзем з трэнерам працаваць далей", – адзначыў плывец.

Ігар Бокій, які выступае сярод спартоўцаў з парушэннямі зроку, з'яўляецца 11-кратным паралімпійскім чэмпіёнам, шматразовым чэмпіёнам свету і Еўропы. На плавальным турніры IDM Berlin 2018 за ўзнагароды змагаліся 550 спартоўцаў з больш чым 50 краінаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках