26 красавiка 2024, Пятніца, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Азербайджана: Беларускія «Паланэзы» прынятыя на ўзбраенне

6
Мінабароны Азербайджана: Беларускія «Паланэзы» прынятыя на ўзбраенне

У Баку афіцыйна пацвердзілі набыццё ў Менска РСЗА «Паланэз».

Міністэрства абароны Азербайджана пацвердзіла набыццё ў Беларусі рэактыўных сістэмаў залпавага агню (РСЗА) "Паланэз", паведамляе "Інтэрфакс".

«301-міліметровыя РСЗА "Паланэз" дастаўленыя ў Азербайджан у рамках міжурадавага пагаднення з Рэспублікай Беларусь. РСЗА "Паланэз" прынятыя на ўзбраенне азербайджанскай арміі», – адзначаецца ў паведамленні Мінабароны Азербайджана.

Як паведамлялася, напярэдадні прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў удзельнічаў у адкрыцці вайсковай часткі Ракетных войскаў Мінабароны Азербайджана. У межах адкрыцця часткі Аліеву паказалі ў тым ліку і РСЗА "Паланэз".

Раней расейская газета "Коммерсант" са спасылкай на крыніцу, блізкую да Мінабароны Беларусі паведамляла, што Баку ў 2018 годзе можа пачаць набываць "Паланэз" у Менска.

Паводле інфармацыі выдання, першы цвёрды кантракт мае на ўвазе перадачу 10 камплектаў РСЗА (туды ўваходзяць ракеты, транспартна-зараджальныя машыны, пункт кіравання, радыёлакацыйныя станцыі і г. д.).

Адна з вайскова-прамысловых крыніцаў газеты сцвярджае, што Азербайджан даўно прыглядаўся да беларускага ВПК "з меркаванняў кошту".

У 2017 годзе міністр абароны Азербайджана Закір Гасанаў наведаў з афіцыйным візітам Менск, азнаёміўшыся, у тым ліку, і з магчымасцямі беларускага АПК. На фотаздымках з гэтага мерапрыемства, распаўсюджаных СМІ, міністр абароны быў заўважаны побач з "Паланэзам".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках