26 красавiка 2024, Пятніца, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамога: Прафесійны звяз РЭП дапамог зваршчыку вярнуць амаль $ 2 тысячы

2
Перамога: Прафесійны звяз РЭП дапамог зваршчыку вярнуць амаль $ 2 тысячы
ЗМІЦЕР КРЭС

Інтарэсы працоўнага ў судзе прадстаўляў прававы інспектар працы ў Гомельскай вобласці Леанід Судаленка.

12 чэрвеня суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Галіна Чарнашэй спагнала з СТАА «Джэм-Флекс» на карысць 43-гадовага электразваршчыка Дзмітрыя Крэса 3722,8 рублёў нявыплачанага разліку пры звальненні і штрафных санкцый за яго затрымку, паведамляе гомельская «Вясна».

Інтарэсы працоўнага ў судзе прадстаўляў прававы інспектар працы ў Гомельскай вобласці Леанід Судаленка.

Нагадаем, 25 траўня ў рэгіянальнае аддзяленне прафзвязу супрацоўнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Гомелі па дапамогу звярнуўся і ўступіў у прафзвяз электразваршчык Зміцер Крэс. Паводле словаў працоўнага, пра дзейнасць у рэгіёне незалежнага прафзвязу ён даведаўся з сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі».

Супольнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Джэм-Флекс», дзе мужчына працаваў электразваршчыкам 4-га разраду, з пачатку года перастала выплачваць заробак. Паводле разліковых лістоў ягоны заробак складаў блізу 680 рублёў, якія налічваліся, але не выплачваліся. 5 красавіка працоўны звольніўся з працы і чакаў, калі прыватнік разлічыцца.

Прававы інспектар працы прафзвязу Леанід Судаленка ў судзе паставіў пытанне пра спагнанне з прыватніка запазычанасці ў заробку 1594,16 руб., сярэдняга заробку за пратэрмінаванне разліку 1550 руб., а таксама кампенсацыі нявыкарыстаных дзён працоўнага адпачынку 434 руб., а ўсяго на суму 3578,16 рублёў.

З улікам пратэрмінавання на дзень вынясення пастановы судом сума спагнання павялічылася да 3722,8 рублёў.

Пастанова суда пачне законнае дзеянне праз 10 дзён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках