26 красавiка 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Парыжы вызвалілі закладнікаў

У Парыжы вызвалілі закладнікаў

Мужчыну, які захапіў закладнікаў у сталіцы Францыі, затрымалі.

Праваахоўнікі вызвалілі закладнікаў, якіх захапіў зламыснік у будынку ў 10-й акрузе Парыжа, паведаміў у Twitter міністр унутраных спраў Францыі Жэрар Калон, паведамляе gordonua.com.

Ім нічога не пагражае. Мужчына, які захапіў закладнікаў, затрыманы.

Міністр падзякаваў праваахоўнікам за прафесіяналізм.

BFM TV адзначае, што зламыснік утрымліваў двух чалавек амаль чатыры гадзіны.

Ён захапіў іх прыкладна а 16.00 (17.00 паводле Менску). Паліцыя ачапіла тэрыторыю вакол будынка. Мужчына сказаў праваахоўнікам, што ўзброены. Ён патрабаваў звязаць яго з прадстаўнікамі амбасады Ірана. Паводле звестак СМІ, зламыснік утрымліваў закладнікаў у офісе кампаніі Mixicom.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках