12 верасня 2026, Субота, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вось так выглядае «рускі свет»»

2
«Вось так выглядае «рускі свет»»

Адэскую кватэру вядомай украінскай спартсменкі разбурыла ракета «Калібр».

У суботу, 12 верасня, у выніку ракетнага ўдару па Адэсе была цалкам разбурана кватэра ўкраінскай тэнісісткі Даяны Ястрамскай. Пра гэта тэнісістка распавяла ў сацыяльных сетках.

«Гэта ноч… Гэтая кватэра належала нашай сям'і. Вось як выглядае «рускі свет». Прамое траплянне ракеты «Калібр», — напісала 7-я ракетка Украіны.

Акрамя таго, яна апублікавала відэа з наступствамі ўдару, на якім бачна, што верхнія паверхі шматкватэрнага жылога дома разбураныя.

Паводле інфармацыі прэс-службы гарадскога савета Адэсы, падчас масіраванай ракетна-дронавай атакі пацярпелі прынамсі 23 чалавекі, у тым ліку пяцімесячнае дзіця.

У кватэрах з 21-га па 23-і паверх 25-павярховага жылога дома ўзнік пажар, выбуховая хваля выбіла больш за 1200 вокнаў у пацярпелым жылым комплексе і суседніх дамах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках