25 чэрвеня 2018, панядзелак, 1:08
Рубрыкі

Міліцыя спрабавала адцясніць абаронцаў Курапатаў ад рэстарацыі «Поедем поедим»

10
ФОТА: SVABODA.ORG

ДАІ зладзіла бойку ля брамы ўстановы.

Сёння да абаронцаў Курапатаў далучыліся праваабаронцы «Вясны» на чале з Алесем Бяляцкім. Таксама, як паведаміў Павел Севярынец, прыехалі людзі з Бабруйска і Віцебска.

Блізу 12.30 на тэрыторыю забаўляльнага комплексу хацелі праехаць смеццявоз і машына з прадуктамі, але пратэстоўцы іх не прапускалі, паведамляе euroradio.fm.

Тады шэсць супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ спрабавалі прыбраць пратэстоўцаў з праезду. Падчас бойкі на зямлю павалілі Таццяну Севярынец. Аднак сапхнуць пратэстоўцаў з дарогі не змаглі. На Паўла Севярынца і Аляксея Туровіча склалі пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руху.

ФОТА: SPRING96.ORG