23 красавiка 2024, aўторак, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНК: 3 ліпеня ў Менску пройдзе Акцыя вызвалення і салідарнасці

2
Рада БНК: 3 ліпеня ў Менску пройдзе Акцыя вызвалення і салідарнасці

Акцыя вызвалення і салідарнасці пачнецца а 13.00 на бульвары Талбухіна.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч апублікаваў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» зварот Рады БНК.

ЗВАРОТ РАДЫ БНК

САЛІДАРНАСЦЬ ДЛЯ ВЫЗВАЛЕННЯ

Рада БНК выказвае пратэст супраць незаконнага пераследу ўладамі кіраўніка прафзвязу РЭП, старшыні сацыяльна-эканамічнай камісіі Рады Генадзя Фядыніча і ягонага паплечніка Ігара Комлікa.

Мы ўважаю крымінальная справа супраць Г. Фядыніча і І. Комлік помстай рэжыму за абарону імі правоў працоўных.

Мы заклікаем беларускую і міжнародную грамадскасць да салідарнасці з лідарамі прафзвязу РЭП і іншымі дэмакратычнымі актывістамі, якіх беларускі рэжым пераследуе за праўду і свабоду.

Мы заяўляем пра свой намер правесці 3 ліпеня ў Дзень вызвалення Менска ад нацысцкіх захопнікаў Акцыю вызвалення і салідарнасці, каб выказаць сваю павагу і салідарнасць з пакаленнем, якое вызваліла Беларусь ад гітлерызму. Таксама мы выкажам падчас гэтай акцыі салідарнасць з тымі, хто цяпер змагаецца за вызваленне нашай краіны ад незаконнай улады прыхільніка Гітлера і пераследуецца за сваю барацьбу.

Акцыя вызвалення і салідарнасці пачнецца 3 ліпеня а 13.00 на бульвары Талбухіна каля выхадаў на яго з метро «Парк Чалюскінцаў». Падчас акцыі плануецца ўскладанне кветак да брацкай магілы савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленні Менска.

Мы запрашаем тых, хто не скарыўся з дыктатурай, хто прагне свабоды, да ўдзелу ў Акцыі вызвалення і салідарнасці. Для вызвалення неабходная салідарнасць.

Улада - народу!

Жыве Беларусь!

г. Менск 12 чэрвеня 2018 г.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках