26 красавiка 2024, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старыя правы кіроўцаў у Беларусі прызнаюць несапраўднымі

14
Старыя правы кіроўцаў у Беларусі прызнаюць несапраўднымі
ФОТА: TUDA-SUDA.BY

У краіне рыхтуюць змены ў закон аб дарожным руху.

Што з'яўляецца прычынай для замены пасведчання кіроўцы ў Беларусі? Якія змены чакаюцца ў гэтым плане? Гэтыя пытанні задаюць Myfin.by чытачы. Некаторыя цікавяцца, ці не спатрэбіцца мяняць дзейныя правы новага ўзору.

Гэта звязана з абмеркаваннем змяненняў і дапаўненняў, якія могуць быць унесеныя ў закон аб дарожным руху. Прапанаваныя змены былі вынесеныя МУС Беларусі на грамадскае абмеркаванне, якое закончылася 23 траўня.

Бестэрміновыя правы кіроўцы прапануюць прызнаць несапраўднымі

У праекце закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дарожным руху”» прадугледжваецца адмова ад старых пасведчанняў кіроўцы. Маюцца на ўвазе дакументы, выдадзеныя яшчэ ў часы Савецкага Саюза і ў Беларусі да 1995 года. Гэта так званыя бестэрміновыя правы кіроўцы старога ўзору. Іх прапануюць прызнаць несапраўднымі з 1 студзеня 2020 года. Так што ўладальнікам давядзецца мяняць іх на новыя.

Звязана гэта ў тым ліку з тым, што такія дакументы слаба абароненыя і іх часта падраблялі, адзначаюць спецыялісты ДАІ. Таксама ёсць цяжкасці пры праверцы такіх правоў і ідэнтыфікацыі кіроўцы. Бо многія старыя дакументы не ўнесеныя ў інфармацыйныя сістэмы МУС. Ускладнены і кантроль за праходжаннем кіроўцамі медыцынскага пераагляду. Да таго ж правы старога ўзору несапраўдныя пры выездзе ў іншыя краіны.

Чаму ўзнікла пытанне пра міжнародныя пасведчанні кіроўцаў?

Некаторыя чытачы пытаюцца, ці не спатрэбіцца мяняць дзейныя правы новага ўзору, якія маюць міжнародны характар. Вось, напрыклад, адзін з каментароў да публікацыі Myfin.by «У Беларусі будуць выдаваць новыя правы кіроўцы»:

Як паведамлялася, ёсць прапанова выдаваць беларусам міжнародныя пасведчанні кіроўцаў. Гэтая ініцыятыва звязаная з праблемамі пракату аўтамабіляў у некаторых краінах, а таксама магчымымі цяжкасцямі з дарожным кантролем. Ускладненні ўзнікаюць пераважна ў краінах, якія не ратыфікавалі міжнародную канвенцыю аб дарожным руху, падпісаную ў Вене ў 1968 годзе.

Як растлумачылі Myfin.by у Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі, увядзенне міжнародных пасведчанняў спросціць перамяшчэнне не толькі беларускіх турыстаў, але і кіроўцаў-прафесіяналаў, якія працуюць на міжнародных маршрутах.

Былі выпадкі, калі ў беларусаў узнікалі праблемы з арэндай аўто ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу, а таксама ў некаторых еўрапейскіх краінах, адзначылі ва УДАІ МУС.

Мяркуецца, што гэтае міжнароднае пасведчанне кіроўцы (у выглядзе кніжачкі фармату А6 з інфармацыяй на розных мовах, аналагічныя пасведчання ёсць у Расеі) не будзе самастойным дакументам і не будзе сапраўдным без нацыянальных правоў кіроўцы.

Новыя беларускія правы (картка ў пластыку) дзейнічаюць як міжнародныя ў многіх краінах, бо Беларусь далучылася да міжнароднай канвенцыі аб дарожным руху.

І на тэрыторыях некалькіх дзясяткаў краінаў для перамяшчэння за рулём, у тым ліку на замежным транспартным сродку, дастаткова нацыянальных пасведчанняў кіроўцы.

Але ў краінах, якія не ратыфікавалі Венскую канвенцыю, міжнародныя пасведчанні могуць стаць дадатковым і часам неабходным дакументам. У іх будзе дублявацца на розных мовах інфармацыя пра кіроўцу з нацыянальнага пасведчання.

Больш падрабязна пра навіну можна будзе казаць, калі дакумент зацвердзяць заканадаўча. Міжнародныя пасведчанні мяркуецца выдаваць на тры гады на падставе нацыянальных пасведчанняў кіроўцы (або на іншы тэрмін з улікам заканчэння тэрміну дзеяння нацыянальных правоў).

Нацыянальныя правы застаюцца асноўным дакументам кіроўцы ў Беларусі. Пасведчанні кіроўцы новага ўзору ў Беларусі выдаюцца з 1 лютага 2011 года. Згодна з дзейным заканадаўствам, пасведчанне кіроўцы выдаюць тэрмінам на дзесяць гадоў.

Як вядома, для абмену пасведчання кіроўцы, калі ягоны тэрмін скончыўся, трэба звярнуцца ў рэгістрацыйна-экзаменацыйнае падраздзяленне Дзяржаўтаінспекцыі паводле месца жыхарства і падаць:

заяву;

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу, з адзнакай аб рэгістрацыі паводле месца жыхарства;

пасведчанне кіроўцы і талон да пасведчання;

медыцынскую даведку пра стан здароўя;

дакументы, якія пацвярджаюць унясенне платы.

Абмен пасведчанняў кіроўцы можа займаць да пяці дзён.

Парадак абмену пасведчанняў кіроўцаў на права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. №200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі паводле заяваў грамадзянаў».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках