31 жнiўня 2026, панядзелак, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЖЭС пераблытаў жыроўкі дамоў і просіць жыхароў імі абмяняцца

1
ЖЭС пераблытаў жыроўкі дамоў і просіць жыхароў імі абмяняцца

Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Берасці

Абвестка з'явілася на пад'ездзе ў мікрараёне Рэчыца горада Берасця, і яна падобная на нейчы жарт. Але, відаць, усё так і ёсць, піша virtualbrest.by.

ФОТА: VIRTUALBREST.BY

Больш за ўсё здзівіла парада памяняцца жыроўкамі самастойна. Ну добра, хоць не дамамі. Гісторыя замоўчвае, ці сталі жыхары самі хадзіць у госці адзін да аднаго ці проста ўсё аднеслі ў сам ЖЭС.

Здаецца, другі варыянт больш разумны. Цікава, а калі нехта паспеў аплаціць, не зірнуўшы на адрас, напрыклад, на пошце? Давядзецца ісці і дамаўляцца пра ўзаемную аплату, і тут ужо ЖЭС не дапаможа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках