26 красавiка 2024, Пятніца, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Абаронцам Курапатаў прапаноўвалі грошы за спыненне пратэстаў

Павел Севярынец: Абаронцам Курапатаў прапаноўвалі грошы за спыненне пратэстаў
ФОТА: SVABODA.ORG

Са слоў палітыка, прыпыненне акцыі спрабавалі купіць.

Актывістам, якія працягваюць пікетаваць рэстарацыю «Паедзем, паямо» каля месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Курапаты, прапаноўвалі грошы за спыненне блакады, заявіў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец, паведамляе «Белсат».

Тым часам да гарачага абмеркавання маральнасці такой пляцоўкі далучыліся і галоўныя бізнэсоўцы Беларусі, і нават Мінкульт.

Пікетаванне рэстарацыі «Паедзем, паядзім» працягваецца ўжо трэці тыдзень. Актывістаў, якія пад пільным наглядам міліцыі спрабуюць блакаваць пляцоўку, засталося менш за дзясятак. Але раздражняюць уладальнікаў яны, як і раней. Са слоў Паўла Севярынца, прыпыненне акцыі спрабавалі купіць.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках