28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя і Нямеччына падпісалі дэкларацыю аб стварэнні бюджэту еўразоны

Францыя і Нямеччына падпісалі дэкларацыю аб стварэнні бюджэту еўразоны
Эмануэль Макрон і Ангела Мэркель

Макрон і Мэркель падпісалі сумесную дэкларацыю.

Нямеччына і Францыя дамовіліся аб фармаванні з 2021 года бюджэту еўразоны. Пра гэта гаворыцца ў дэкларацыі, якую лідары краін Ангела Мэркель і Эмануэль Макрон 19 чэрвеня падпісалі ў палацы Мезеберг у ваколіцах Бэрліна, паведамляе gordonua.com.

Тэкст «Мезебергскай дэкларацыі» апублікаваны на сайце канцлеркі ФРГ.

«Мы прапануем стварыць бюджэт еўразоны ў рамках Еўрапейскага звязу для садзейнічання канкурэнтаздольнасці, канвергенцыі і стабілізацыі ў зоне еўра, пачынаючы з 2021 года.

Пастанова аб узносах у бюджэт будзе прымацца на аснове перамоў. Напаўненне плануецца як з нацыянальных узносаў сябраў ЕЗ, так і з пераразмеркавання падатковых паступленняў і агульнаеўрапейскіх рэсурсаў. Бюджэт еўразоны будзе разлічвацца на шматгадовай аснове», - сказана ў дакуменце.

Згодна з ідэяй Мэркель і Макрон, бюджэт можа служыць крыніцай інвестыцый або замяшчаць пры неабходнасці тыя ці іншыя выдаткі нацыянальных бюджэтаў краін зоны еўра. Пастанова аб выдатках павінна будзе прымаць Еўрапейская камісія.

Часткай праграмы стварэння бюджэту еўразоны ФРГ і Францыя прапануюць зрабіць агульнаеўрапейскі фонд стабілізацыі беспрацоўя на выпадак сур'ёзных эканамічных крызісаў.

Працу над праектам на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін плануюць пачаць у снежні 2018 года.

У верасні 2017 года Макрон прэзентаваў план маштабнай рэформы ЕЗ да 2024 года. Ён прадугледжвае стварэнне агульнага для краін еўразоны бюджэту для сумесных інвестыцый і забеспячэння стабільнасці ў часы эканамічных узрушэнняў, а таксама ўвядзенне пасады міністра фінансаў і парламенцкага нагляду на еўрапейскім узроўні.

У снежні прэзідэнт Францыі і канцлерка Нямеччыны дамовіліся падаць план рэформы зоны еўра да сакавіка 2018 года, але гэтага не адбылося.

Цяпер у 19 краінах Еўразвязу афіцыйнай валютай з'яўляецца еўра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках