26 красавiка 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Ізраіля гатовае да наземнай аперацыі на тэрыторыі Газы

Войска Ізраіля гатовае да наземнай аперацыі на тэрыторыі Газы

ХАМАС прадаўжае правакацыі на лініі размежавання.

Са слоў вайсковых крыніц, сказаных карэспандэнту канала «Хадашот» (пераклад - israelinfo.co.il), Ізраіль гатовы да новай буйной наземнай аперацыі ў сектары Газы, - калі тэрарыстычная групоўка ХАМАС прадоўжыць эскалацыю напружанасці ўздоўж мяжы.

Як вядома, з 30 сакавіка да пачатку чэрвеня тысячы мяцежнікаў збіраліся амаль штодня ля паркана бяспекі, бунтавалі і правакавалі сутычкі з ізраільскімі жаўнерамі.

У апошнія тыдні тэрарысты перайшлі ад наўпроставых сутыкненняў з ЦАХАЛ да падпалаў, выкарыстоўваючы сродкі таго, што было названа кайт-тэрорам: паветраныя змеі-падпальшчыкі і геліевыя шары, якія нясуць самаробныя выбуховыя прылады і запальныя бомбы.

Сёння ж адбыўся брыфінг, на якім прысутнічалі старэйшыя службовыя асобы службаў бяспекі, а таксама начальнік генштаба ЦАХАЛ Гадзі Айзенкот.

Разглядаючы сітуацыю з бяспекай уздоўж мяжы з Газай, удзельнікі нарады падкрэслівалі ваенную гатоўнасць Ізраіля да буйной аперацыі.

«Калі верхаводы ХАМАС думаюць, што Ізраіль будзе вагацца, яны памыляюцца», - сказаў адзін з афіцэраў падчас брыфінгу.

Міністр абароны Ізраіля Авігдор Ліберман заявіў яшчэ ў панядзелак, што ХАМАС моцна памыляецца, калі думае, што запускаць змеі і падпальваць тэрыторыю Ізраіля будзе магчыма доўгі час.

Радыкальнае крыло ХАМАС і «Ісламскі джыхад» не гатовыя адмовіцца ад тэрору змеяў і сігналізуюць, што на супрацьдзеянне гэтай тактыцы будуць адказваць ракетамі і мінамётным агнём. Сітуацыя ў Газе блізкая да гуманітарнай катастрофы, у выніку налётаў ізраільскіх ВПС ХАМАС губляе сваю вайсковую структуру, аднак сіл яшчэ дастаткова, каб кожны дзень ажыццяўляць правакацыі на мяжы.

Лідары ХАМАС заявілі пра сваю ўпэўненасьць, што ЦАХАЛ не пачне наземную вайну ў Сектары Газа. Прадстаўнікі камандавання войска абароны Ізраілю ў адказ паведамілі, што войскі гатовыя пачаць аперацыю ў кожны момант, і яна будзе значна больш разбуральнай, чым здаецца ХАМАС. «Прадстаўнікі баевікоў мяркуюць, што Ізраіль занадта заклапочаны праблемай Ірана на поўначы і пабаіцца ўгразнуць ў Газе, але яны памыляюцца».

Ізраіль пасылае паведамленне ХАМАС праз егіпецкіх пасярэднікаў, што калі сітуацыя не палепшыцца яшчэ некалькі дзён і начэй, магчымае ўварванне наземных сіл на тэрыторыю Газы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках