26 красавiка 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Тэму Курапатаў зноў выцягнулі ўлады

6
Мікалай Статкевіч: Тэму Курапатаў зноў выцягнулі ўлады
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

БНК збіраецца правесці 3-га ліпеня акцыю вызвалення і салідарнасці.

3-га ліпеня, калі ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйна адзначаецца Дзень Незалежнасці, Беларускі Нацыянальны Кангрэс правядзе акцыю вызвалення і салідарнасці. Яна пройдзе а 13 гадзіне каля станцыі метро "Парк Чэлюскінцаў". Пра мэту акцыі і пытанні, якія будуць на ёй узнятыя, "Радыё Рацыя" распавёў кіраўнік БНК:

- Сёлета іх двa. Гэта салідарнасць, бо зноў з'явіліся палітвязні, крымінальныя справы, у тым ліку супраць лідараў прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комлікa.

Генадзь з'яўляецца старшынём камісіі Рады БНК у сацыяльных пытаннях і эканоміцы.

Ён наш сябар. Мы абавязаныя яго абараняць. Не кажучы ўжо пра тое, што цяпер пераследуюць БелаПАН, вашых калег, "Белсат", "Хартыю'97", палітвязні сядзяць па турмах.

Мікалай Статкевіч мяркуе, што тэма свабоднай журналістыкі мае вялікае значэнне, а таму яе трэба падымаць і на акцыі 3-га ліпеня.

Журналісты "Радыё Рацыя", "Белсата" і іншых медыяў брутальна затрымліваюцца, іх штрафуюць за незаконны выраб прадукцыі СМІ і атрымліваюць адмовы ў акрэдытацыі.

Палітык прапанаваў актывістам, якія штодня збіраюцца ў Курапатах на абарону ахоўнай зоны, правесці другую частку акцыі, запланаванай на 3 ліпеня:

- Тэму Курапатаў зноў выцягнулі ўлады. Я прапанаваў калегам, якія абараняюць ахоўную зону, каб яны далучыліся і зрабілі другую частку нашай акцыі, калі яны палічаць гэта неабходным. Мы збяромся на праспекце Незалежнасці, правядзем там акцыю салідарнасці і вызвалення.

Потым ускладзем кветкі да брацкай магілы савецкіх жаўнераў, якія загінулі пры вызваленні Менска. А пасля будзе магчымасць перайсці праз праспект і ўскласці кветкі да крыжа ў парку Чэлюскінцаў, дзе таксама праходзілі расстрэлы.

На акцыі вызвалення і салідарнасці будзе паднятая і тэма Курапатаў, у якіх пабудаваная рэстарацыя, нягледзячы на ранейшае прадпісанне Генеральнай пракуратуры аб зносе будынка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках