26 красавiка 2024, Пятніца, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія атрымае ад ЗША найноўшыя ПЗРК Stinger

3
Грузія атрымае ад ЗША найноўшыя ПЗРК Stinger

У студзені 2018 года ЗША паставілі Грузіі супрацьтанкавыя комплексы Javelin.

Грузія атрымае найноўшыя сістэмы супрацьпаветранай абароны Stinger.

Пра гэта заявіў кандыдат у міністры абароны Грузіі Леван Ізарыя, піша eurointegration.com cа спасылкай на «Грузія Online».

«Прыкладна месяц таму я быў у ЗША і мы атрымалі станоўчыя абяцанні аб тым, што Грузія разам з Javelin атрымае найноўшыя супрацьпаветраныя тактычныя сістэмы Stinger. Гэта ў пэўнай ступені прызнанне палітыкі, якую мы праводзім у абароннай сферы», - сказаў ён.

Ізорыя таксама адзначыў, што ў апошні час краіна змагла ўзмацніць боегатоўнасць і значна наблізіцца да стандартаў NATO.

«Абаронны бюджэт складае 2% ад ВУП. Самае галоўнае, што 20% бюджэту накіраваны на абсталяванне. Гэта адзін з асноўных стандартаў NATO, якому адпавядаюць толькі 8 сябраў альянсу, і мы, як краіна-аспірант, задавальняем гэтыя стандарты», - дадаў Ізорыя.

Нагадаем, у лістападзе Дзяржаўны дэпартамент ЗША прыняў пастанову аб зацвярджэнні магчымага продажу Грузіі ракет Javelin і пускавых установак на $75 млн.

Урад Грузіі звярнуўся з запытам аб куплі 410 ракет Javelin і 72 пускавых комплексаў Javelin Command (CLU) (у тым ліку два блокі CLaw Javelin Block 1, якія будуць выкарыстоўвацца ў якасці запасных частак).

Таксама ў пагадненне ўключаны дзесяць інструктараў, тэхнічная дапамога ўрада і падрадчыка ЗША, транспарт і іншыя звязаныя элементы лагістыкі і праграмы падтрымкі.

У студзені 2018 года ЗША паставілі Грузіі супрацьтанкавыя комплексы Javelin.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках