20 красавiка 2024, Субота, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія: Эканоміка Грэцыі знаходзіцца на шляху да акрыяння

Еўракамісія: Эканоміка Грэцыі знаходзіцца на шляху да акрыяння
ФОТА З САЙТА MQL5.COM

Дзякуючы рэформам і падтрымцы з боку ЕЗ у Грэцыі расце эканоміка і з'яўляюцца новыя працоўныя месцы.

Пасля некалькіх гадоў рэформаў Грэцыя знаходзіцца на шляху да акрыяння, яе эканоміка расце, а ў краіне павялічваецца колькасць працоўных месцаў. Пра гэта паведамляе Еўрапейская камісія ў Facebook, паведамляе gordonua.com.

«Гэта вынік як нацыянальных рэформаў, так і падтрымкі з боку партнёраў ЕЗ. Ахвяры і намаганні грэчаскага народа ў правядзенні гэтых рэформаў далі рэальныя, адчувальныя вынікі», - гаворыцца ў паведамленні.

У Еўракамісіі адзначылі, што пасля падзення грэчаскага ВУП на 9,1% у 2011 годзе ў 2017 годзе эканоміка Грэцыі вырасла на 1,4%, а ў 2018 і 2019 гадах чакаецца яе рост на 2%.

Узровень беспрацоўя ў Грэцыі застаецца высокім, аднак ён знізіўся з 27,9% у ліпені 2013 года да 20,1% у сакавіку 2018 года. З 2015 года ў краіне было створана больш за 100 тысяч працоўных месцаў.

Дэфіцыт бюджэту Грэцыі скараціўся з 15,1% у 2009 годзе да прафіцыту 0,8% у 2017 годзе.

У ліпені 2015 года краіны Еўразвязу дасягнулі пагаднення аб новым пакеце дапамогі Грэцыі. Афіны на працягу трох гадоў павінны атрымаць €86 млрд у абмен на правядзенне рэформаў, 13 млрд з гэтай сумы было выплачана ў жніўні.

Дзеля атрымання крэдытаў ад МВФ і ЕЗ парламент Грэцыі прыняў бюджэт, які прадугледжвае скарачэнне дзяржаўных расходаў на €5,5 млрд і рост падатковых паступленняў больш чым на €2 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках