26 красавiка 2024, Пятніца, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты высветлілі, колькі алкаголю можна ўжываць на дзень

10
Экспэрты высветлілі, колькі алкаголю можна ўжываць на дзень

Алкаголь прыносіць карысць толькі пры ўжыванні яго ў межах вызначанай нормы.

Даследнікі з Каралеўскага ўніверсітэта горада Белфаста, што ў Паўночнай Ірландыі, знайшлі бяспечную дозу алкаголю, якую чалавек можа ўжываць штодня без шкоды для здароўя. На думку экспэртаў, норма - 10 грамаў чыстага спірту на дзень, піша hronika.info.

Людзі, якія ўжываюць такую колькасць спіртнога, паказваюць самую нізкую рызыку развіцця злаякасных пухлін сярод тых, хто ўжывае алкаголь. Пры гэтым кожная лішняя доза спіртнога павялічвае імавернасць захворвання на некаторыя тыпы раку.

На сайце MedicalXpress навукоўцы звяртаюць увагу, што ў даследаванні бралі ўдзел людзі сталага веку, што абмяжоўвае дастасавальнасць вынікаў. Акрамя таго, у аналізе не ўлічваліся сацыяльна-эканамічныя фактары.

Нагадаем, лекары выявілі нечаканую шкоду жыццю без алкаголю. Даследнікі з фінскага Інстытута аховы працы вывучылі сувязь паміж прагуламі і алкаголем у Брытаніі, Францыі і Фінляндыі. У выніку доследу нечакана высветлілася, што часцей за ўсё хварэюць п'яніцы з запоямі і непітушчыя.

Акрамя гэтага, лекар назваў нечаканую перавагу гарэлкі. Больш ці менш бяспечнай для чалавека з'яўляецца якасная гарэлка, бо пры яе вырабе традыцыйна не выкарыстоўваюць фарбавальнікаў і араматызатараў. Як гэта робяць, напрыклад, фальсіфікатары, што вырабляюць віскі і каньякі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках