26 красавiка 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя Асада скінула бачкавыя бомбы на паўднёвым захадзе Сірыі

1
Авіяцыя Асада скінула бачкавыя бомбы на паўднёвым захадзе Сірыі

Назіральнікі паведамілі пра значныя разбурэнні.

Вайсковыя самалёты сірыйскага войска скінулі бачкавыя бомбы на раёны на паўднёвым захадзе Сірыі, піша Reuters са спасылкай на Сірыйскі цэнтр маніторынгу выканання правоў чалавека.

Паводле звестак назіральнікаў, у раён горада Дэр'а войскі Асада скінулі 12 бачкавых бомбаў.

Атака прывяла да значных разбурэнняў мясцовай інфраструктуры, аднак удакладняецца, што чалавечых ахвяр няма.

Раней у ААН паведамілі, што ў выніку баявых дзеянняў у правінцыі Дар’а на паўднёвым захадзе Сірыі загінулі дзесьці 20 чалавек. У арганізацыі дадалі, што актыўны наступ урадавых сіл пагражае бяспецы прыкладна 750 тысяч чалавек, і можа прымусіць іх пакінуць свае дамы.

ЗША запатрабавалі ад Расейскай Федэрацыі стрымаць наступ войска сірыйскага лідара Башара Асада. Адзначаецца, што сірыйскія ўрадавыя сілы не толькі парушылі зону дээскалацыі, але і правялі авіяцыйныя, ракетныя і артылерыйскія ўдары.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках