26 красавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны АПЕК+ дамовіліся павялічыць здабычу нафты

4
Краіны АПЕК+ дамовіліся павялічыць здабычу нафты

Краіны картэля павялічаць здабычу нафты ўжо ў ліпені.

Краіны, якія ўваходзяць у нафтавы картэль АПЕК, а таксама некаторыя іншыя вытворцы нафты, у першую чаргу Расея, дамовіліся павялічыць вытворчасць на 1 мільён барэляў у дзень, пачынаючы з ліпеня.

Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на саудаўскага міністра Халеда аль-Фалеха, паведамляе lb.ua.

У рэальнасці павелічэнне складзе блізу 600 тысяч барэляў у дзень, прыкладна 0,5% сусветнай здабычы, бо некаторыя ўдзельнікі ўгоды не ў стане нарасціць вытворчасць.

Дамоўленасць, якую яшчэ трэба будзе ратыфікаваць ў суботу, 23 чэрвеня, фактычна азначае, што вытворчасць вернецца на ўзровень, пра які гаварылася яшчэ ў 2016 годзе. Тады, аднак, некаторыя краіны скарацілі здабычу мацней за прадугледжаную квоту.

АПЕК і шэраг краін па-за картэлем у снежні 2016 года дамовіліся скараціць здабычу нафты сумарна на 1,8 мільёна барэляў у дзень. Угода была закліканая ўсталяваць баланс глабальнага попыту і прапановы для падтрымання нафтавых коштаў і дзейнічае да канца 2018 года.

Аднак у сярэдзіне 2018 года агульны ўзровень выканання ўгоды перавысіў гэты мэтавы ўзровень у 1,8 мільёна барэляў у асноўным дзякуючы Венесуэле, дзе вытворчасць абрынулася на фоне эканамічнага крызісу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках