26 красавiка 2024, Пятніца, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як аднавяскоўцы без дапамогі ўладаў усталявалі мемарыяльны знак

1
Як аднавяскоўцы без дапамогі ўладаў усталявалі мемарыяльны знак
ФОТА: GAZETABY.COM

І ўвекавечылі чыгунку, якая праходзіла праз Наваградак і пра якую цяпер мала хто ведае.

У вёсцы Зарой Дзятлаўскага раёна мы з сябрам нічога асаблівага ўбачыць не чакалі, проста так склалася, што наш шлях пралягаў праз гэтыя глухія месцы. Грунтавая і пыльная ў адсутнасць дажджоў дарога прывяла ў цэнтр вёскі, дзе ўдарыць па тармазах прымусіў заўважаны мемарыяльны знак, піша «Салідарнасць».

Да нашага здзіўлення высветлілася, што яшчэ паўстагоддзя таму тут праходзіла чыгунка. Вузкакалейку кірункам Наваельня-Зарой-Навагрудак-Любча пабудавалі немцы ў Першую сусветную вайну для патрэб фронту. За польскім часам і яшчэ доўга пасля Другой сусветнай дарога выкарыстоўвалася для перавозкі пасажыраў. У 1966-м цягнікі тут хадзіць перасталі.

Мемарыяльны знак назваў нам і імёны жыхароў вёскі, якія працавалі на станцыі: дзяжурных кандуктараў, пуцейцаў і г.д.

Першы ж сустрэты ў Зароі мясцовы жыхар выявіўся старастам вёскі. Святаслаў Сас распавёў, што мемарыяльны знак быў усталяваны вяскоўцамі без якога-небудзь удзелу ўладаў. Гістарычныя факты адшукаў ураджэнец вёскі Георгій Шароў, які працаваў у Навагрудскім музеі і напісаў кнігу пра Зарой. Два гады таму вяскоўцы талакой усталявалі памятны знак.

Ужо потым прыязджалі з райвыканкама і абураліся, што з імі нічога ўзгоднена не было. Але вяскоўцы з ціскам справіліся.

СВЯТАСЛАЎ САС
«ПАГОНЮ» НА АДНЫМ З МЯСЦОВЫХ ДАМОЎ УСТАЛЯВАЎ ГРАМАДЗЯНІН УКРАІНЫ, ЯКІ ПЕРАЕХАЎ У ЗАРОЙ
СТАІЦЬ У ЗАРОІ І ПОМНІК МЯСЦОВЫМ ЖЫХАРАМ, ЯКІХ ЗВЕРСКІ КАТАВАЛІ КАЗАКІ

Святаслаў Сас працаваў у Баранавічах у МНС, а пасля выхаду на пенсію вярнуўся ў родную вёску, дзе разам з іншымі стаў дамагацца яе добраўпарадкавання. Хай у Зароі сёння засталося зусім няшмат жыхароў, ужо некалькі гадоў няма нават крамы, Святаслаў Сас рэгулярна арганізоўвае ў вёсцы святочныя канцэрты.

У ВЁСЦЫ ЗАХАВАЛАСЯ БРУКаВАНКА
ПАДЧАС ПРАЦЫ Ў БАРАНАВІЧАХ, СВЯТАСЛАЎ САС АКТЫЎНА ЎДЗЕЛЬНІЧАЎ У САМАДЗЕЙНАСЦІ

Мабыць, у асобе Святаслава Саса мясцовыя ўлады атрымалі нязручнага суседа. Затое Зарой атрымаў другое дыханне.

МАБЫЦЬ, У АСОБЕ СВЯТАСЛАВА САСА МЯСЦОВЫЯ ЎЛАДЫ АТРЫМАЛІ НЯЗРУЧНАГА СУСЕДА. АЛЕ ЗАРОЙ АТРЫМАЎ ДРУГОЕ ДЫХАННЕ
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках