26 красавiка 2024, Пятніца, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы скрыжаванне назвалі ў гонар генерала войска УНР

У Польшчы скрыжаванне назвалі ў гонар генерала войска УНР

Генерал Марк Бязручка разам з хаўруснымі польскімі войскамі гераічна абараняў Замосце ад войска Будзённага.

У польскім горадзе Вроцлаве афіцыйна адкрылі колавае скрыжаванне, якому прысвоена імя генерала войска УНР Марка Бязручкі.

Як паведаміў амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзяшчыца, падзея прайшла ў суботу, 23 чэрвеня.

Марк Бязручка са жніўня 1920 камандаваў Сярэдняй групай войскаў Арміі УНР. Разам з начальнікам штаба 6-й Сечавай дывізіі палкоўнікам Усеваладам Зміенкам узначальваў гераічную абарону горада Замосця 28 жніўня - 2 верасня 1920 года і выйшаў пераможцам тут у жорсткіх баях хаўрусных польска-ўкраінскіх войскаў (6-сечавая стралковая дывізія УНР і 31-ы польскі полк) супраць першай коннай арміі Будзённага.

Працаваў у Варшаве ў польскім вайсковым картаграфічным інстытуце. Быў старшынём Украінскага клуба. З лістапада 1940 года, пасля смерці генерала Сальскага заняў ягоную пасаду міністра эмігранцкага ўрада. У 1931-1935 гадах - старшыня Украінскага вайскова-гістарычнага таварыства ў Варшаве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках