26 красавiка 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі апазіцыя заяўляе аб парушэннях на выбарах

3
У Турцыі апазіцыя заяўляе аб парушэннях на выбарах

Афіцыйныя асобы ўжо звярнуліся ў турэцкі ЦВК з адпаведнымі заявамі.

У Турцыі апазіцыя ўстрывожаная паведамленнямі аб парушэннях на парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі ў нядзелю, 24 чэрвеня. Прадстаўнік вядучай апазіцыйнай сілы краіны - Народна-рэспубліканскай партыі (НРП) - Бюлент Тэскан распавёў пра некалькі скаргаў на працу мясцовых выбарчых камісій на участках у Шанлыўрфе на паўднёвым усходзе Турцыі. Паводле ягоных слоў, афіцыйныя асобы ўжо звярнуліся ў турэцкі ЦВК з адпаведнымі заявамі, «Радио Свобода».

На прэс-канферэнцыі ў Анкары прадстаўнік НРП паказаў відэазапіс са сведчаннем відавочцы, які казаў пра ўкід бюлетэняў на ўчастку ў адным з раёнаў Шанлыўрфы - Суручэ. Са слоў Тэскана, на іншым участку ў гэтай правінцыі ўночы 24 чэрвеня ў урны былі ўнесеныя сотні бюлетэняў у падтрымку Партыі справядлівасці і развіцця Раджэпа Таіпа Эрдагана і Партыі нацыяналістычнага руху, якая ўступіла з ёй у альянс.

Апытанні грамадскай думкі аддавалі Эрдагану перавагу над бліжэйшым палітычным апанентамі, лідарам Рэспубліканскай народнай партыі Муарэмам Інджы. Усяго на пасаду прэзідэнта прэтэндуюць шэсць кандыдатаў, у тым ліку лідар пракурдскай Партыі дэмакратыі народаў Селахацін Дземірташ, які знаходзіцца ў зняволенні.

У выпадку, калі ніводзін з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта не атрымае больш за 50 адсоткаў галасоў, будзе абвешчана аб правядзенні 8 ліпеня другога тура прэзідэнцкіх выбараў.

На парламенцкіх выбарах, якія праходзяць адначасова з прэзідэнцкімі, паводле апытанняў, у лідарах прыхільнікі Эрдагана. Аднак яны могуць пазбавіцца большасці ў парламенце, бо чатыры вядучыя апазіцыйныя партыі стварылі перадвыбарчы альянс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках