26 красавiка 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны на сваім прыкладзе распавёў аб пенсійнай рэформе ў Расеі

3
Навальны на сваім прыкладзе распавёў аб пенсійнай рэформе ў Расеі

Людзям убіваюць у галовы, што пенсія - гэта дабрачыннасць з боку ўрада.

Пра гэта апазіцыйны палітык піша на сваім сайце:

«Бо на жывым чалавеку больш зразумела заўсёды. Давайце на прыкладзе «пенсіянера Навальнага» разгледзім.

Падвышэнне пенсійнага ўзросту, запланаванае Пуціным, - гэта не нейкая абстрактная «няўдалая пастанова ўрада», а зусім канкрэтнае рабаванне кожнага чалавека.

Нам даводзяць, што пенсія - гэта нейкая дабрачыннасць з боку ўрада. Жэст добрай волі. Міласць.

Трэба вельмі дакладна разумець - гэта не так. Са свайго заробку вы плаціце ўнёскі ў пенсійны фонд. І ўнёскі вельмі вялікія. Часта кажуць «гэта не ты плаціш ўнёскі, а працадаўца». Гэта лухта. Для працадаўцы твой заробак менавіта так і абыходзіцца: грошы на рукі + падаходны падатак + сацыяльныя ўнёскі (самы вялікі з якіх - пенсійны). Не было б гэтых падаткаў і збораў - заробкі былі б большыя. Гэта налічанае з вашага заробку, гэта вашы грошы.

Мы наважылі зрабіць серыю ролікаў, якія тлумачаць людзям маштабы і нахабства гэтага абкрадання.

І сёння ў нас зусім сярэдні чалавек. Завуць яго Аляксей Навальны, яму 42 гады.

Ён заўсёды атрымліваў сярэдні заробак і плаціў з яго ўнёскі (усе звесткі па Расстат). Ягоны тэрмін жыцця таксама сярэдні.

Звычайны расейскі мужчына. Ён выйдзе на пенсію ў 65 гадоў (паводле новых правілаў) і памрэ ў 66,5 гадоў.

Абавязкова ўдзельнічайце ў нашым праекце кансалідацыйнага галасавання супраць тых палітыкаў і партый, хто выступае за павышэнне пенсійнага ўзросту. Падпішыцеся, пакіньце звесткі пра горад, і на выбарах усіх узроўняў мы будзем дасылаць спіс тых, каго трэба мачыць, і падтрымліваць усіх кандыдатаў супраць іх.

Мы будзем весці вялікую агітацыйную кампанію і зробім шмат тлумачальных ролікаў. Я схаджу ў Пенсійны фонд і вазьму рэальныя лічбы, каб паказаць усё не на «сярэднім Навальным», а на зусім рэальным.

Асобная задача растлумачыць, што гэтая «рэформа» - рабаванне жанчын у першую чаргу. Яны больш за ўсё пацерпяць ад планаў урада.

Я зусім не выключаю і нават практычна перакананы, што тут запланаваная «дзвюххадовачка»: праз некаторы час «добры Пуцін» аблае «дрэнны ўрад» і зменіць план. Пенсійны ўзрост мужчын - 63 гады (а не 65 гадоў), пенсійны ўзрост жанчын - 60 гадоў (а не 63 гады). Гэта і ёсць рэальныя мэты.

Не давайце сябе падмануць гэтым элементарным махлярствам. Для паспяховай пенсійнай рэформы нам патрэбныя:

- барацьба з карупцыяй;

- нармальныя дывідэнды ад дзяржкампаній у бюджэт;

- пераразмеркаванне выдаткаў бюджэту ад вайскова-паліцэйскіх выдаткаў на карысць аховы здароўя.

1 ліпеня (у Іркуцку 30 чэрвеня) у 22 расейскіх гарадах пройдуць акцыі пратэсту супраць падвышэння пенсійнага ўзросту. У асноўным мы арганізоўваем, але дзесьці далучаемся. Усе акцыі санкцыянаваныя. Зайдзіце сюды, знайдзіце свой горад і абавязкова прыходзьце. Інакш спачатку вас абрабуюць, а потым вы будзеце працаваць да смерці», - распавёў Аляксей Навальны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках