У Арменіі затрымалі брата Сержа Саргсяна
4- 25.06.2018, 17:56
- 12,547
Аляксандра Саргсяна падазраюць у незаконным захоўванні зброі.
Брат экс-прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна Аляксандр Саргсян у панядзелак быў затрыманы супрацоўнікамі паліцыі паводле падазрэння ў незаконным захоўванні зброі, паведамляе ТАСС.
Пра гэта паведаміў карэспандэнту ТАСС прэс-сакратар паліцыі Ашот Агаранян.
«Аляксандр Саргсян быў затрыманы паводле падазрэння ў незаконным захоўванні зброі на вуліцы Саят-Нова Ерэвана», - адзначыў Агаранян.
Аляксандр Саргсян быў дэпутатам парламента двух скліканняў з 2003 да 2012 года.