Блогер Пятрухін: У Пінскім РАУС звольнілі 19 участковых
30- 30.06.2018, 18:48
- 35,316
Берасцейцу стала вядома аб масавых звальненнях і дысцыплінарных спагнаннях у Пінскім РАУС.
Як паведамляе «Белсат», са звестак блогера, тыдзень таму з РАУС Пінска звольнілі 19 участковых за «фальсіфікацыю пратаколаў ды іншую імітацыю вірлівай дзейнасці». На сваёй старонцы ў «Facebook» Сяргей Пятрухін напісаў, што, паводле крыніц, участковыя складалі «ліпавыя пратаколы» за самагонаварэнне, прыпісваючы іх тым, хто з'ехаў у Расею і «іншым мёртвым душам»:
«Довады рабілі наступным чынам: ваду мяшалі з мукой, фатаграфавалі і прыкладалі да пратаколаў. Ну, і як водзіцца, атрымлівалі бонусы-зоркі і прэміі. Выкрыла гэтую дзейнасць Менская ўправа ўласнай бяспекі, якая зацікавілася паказчыкамі пінчукоў - цягам апошніх 4 гадоў тыя паказвалі выдатныя паказчыкі ў выяўленні пунктаў самагонаварэння і знішчэння самагону. 48 службовых асоб, датычных да гэтага цырку, атрымалі дысцыплінарныя спагнанні».
Журналісты паспрабавалі атрымаць аператыўны каментар у прэс-службе УУС Берасцейскага аблвыканкама, але безвынікова.