Татур: Дулубу дасталася ад Капскага проста на вачах ва ўсёй каманды
6- 4.06.2018, 21:37
- 17,849
Спартыўны журналіст распавёў, што папярэднічала адстаўцы Алега Дулуба з пасады галоўнага трэнера БАТЭ.
Журналіст Уладзіслаў Татур распавёў пра тое, што пасля нічыёй з «Іслаччу» (1:1) у дзявятым туры старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі зладзіў «разнос» у распранальні не толькі футбалістам але і галоўнаму трэнеру Алегу Дулубу, які ўчора быў звольнены, паведамляе «Трибуна».
«Ключавы для трэнера момант здарыўся пасля нічыёй з «Іслаччу». Размова на павышаных танах - адзін з прыёмаў Анатоля Капскага. Патрон барысаўчан не выбірае месца. Алегу Дулубу дасталася прама ў распранальні. На вачах ва ўсёй каманды», - сказаў Татур у эфіры праграмы «Час футбола» на «Беларусь 5».
Нагадаем, матч з «Іслаччу» (1:1) быў у дзявятым туры. У наступным туры БАТЭ саступіла «Гарадзеі» (1:2). На наступны дзень быў адпраўлены ў адстаўку галоўны трэнер барысаўчан Алег Дулуб.