26 красавiка 2024, Пятніца, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Аляксандр Кольчанка спыніў галадаванне

Палітвязень Аляксандр Кольчанка спыніў галадаванне
АЛЕГ СЯНЦОЎ І АЛЯКСАНДР КОЛЬЧАНКА, ЖНІВЕНЬ 2015
ФОТА: АНТОН НАВУМЛЮК / RFE / RL

Галадаванне было пачатае з патрабаваннем вызваліць Алега Сянцова.

Украінскі палітвязень Аляксандр Кольчанка 7 чэрвеня спыніў абвешчанае 31 траўня галадаванне.

Адвакат міжнароднай праваабарончай групы "Агора" Андрэй Ляпехін заявіў, што актывіст зрабіў гэта таму, што знясілеў і пачаў страчваць прытомнасць, паведамляе Hromadske.

"Аляксандр Кольчанка сёння, 7 траўня, спыніў галадоўку. Паводле ягоных словаў, ён вельмі аслабеў, ужо пачаў страчваць прытомнасць. У яго ўпаў узровень цукру ў крыві. За час галадавання ягоная вага знізілася да 54 кілаграмаў", – апавёў Ляпехін.

Нагадаем, што раней Кольчанка абвесціў галадаванне з патрабаваннем вызваліць украінскага палітвязня ў Расеі Алега Сянцова.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках