26 красавiка 2024, Пятніца, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Жамчужны: Дзякую ўсім, хто падтрымлівае мяне лістамі і ў СМІ

1
Міхаіл Жамчужны: Дзякую ўсім, хто падтрымлівае мяне лістамі і ў СМІ
МІХАІЛ ЖАМЧУЖНЫ

Упершыню за апошнія шэсць месяцаў віцебскія праваабаронцы атрымалі ліст ад палітвязня.

Міхаіл Жамчужны піша, што за апошнія паўгода накіраваў у Віцебск тры лісты, але ў адказ нічога не атрымаў. Як паведамляе віцебская «Вясна», гэтая акалічнасць здзіўляе мясцовага праваабаронцу Леаніда Свеціка.

"У гэтым годзе я накіраваў Жамчужнаму пяць лістоў і адну віншавальную паштоўку. Пры гэтым ад яго не атрымаў ніводнага паведамлення. Мы з Міхаілам перапісваемся рэгулярна цягам ужо трох гадоў. І гэты факт наводзіць мяне на думку, што з боку ПК-9 назіраецца сістэматычнае парушэнне грамадзянскіх правоў палітвязня Жамчужнага", - мяркуе Леанід Свецік.

Міхаіл Жамчужны паведаміў таксама ў лісце, што да 19 чэрвеня ён знаходзіўся ў памяшканні камернага тыпу, бо ў канцы траўня яго асудзілі на 10 дзён знаходжання ў штрафным ізалятары - "нібыта за спазненне на дзве хвіліны пры выкананні каманды "адбой".

Напраўду, сапраўднай прычынай пакарання стала просьба палітвязня да адміністрацыі даць яму магчымасць азнаёміцца з адказамі на скаргі паводле ягонай крымінальнай справы.

Аддзел уласнай бяспекі МУС Віцебскай вобласці павінен быў расследаваць пададзеныя ў скарзе факты вымагання ў палітвязня хабару старэйшым оперупаўнаважаным Кастрычніцкага РАУС Віцебска Жукавым. Гэтыя дакументы, як мяркуе Міхаіл Жамчужны, далі б яму права на перагляд справы, рэабілітацыю і апраўданне.

"Дакументы я атрымаў у той жа дзень, бо патрабаваў іх у прысутнасці пракурора. Але за гэта атрымаў 10 дзён штрафнога ізалятара", - піша Жамчужны.

У сваім кароткім лісце палітвязень распавёў таксама праваабаронцам, як сябе адчувае і чым займаецца. "Здароўе ў парадку, настрой выдатны. Абскарджваю рэжым утрымання ў пракуратуры Магілёўскай вобласці", - паведаміў Міхаіл Ігаравіч.

Традыцыйна падзякаваў усім, хто падтрымлівае яго лістамі і ў сродках масавай інфармацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках