26 красавiка 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO: Агрэсіўныя дзеянні Расеі падрываюць бяспеку

2
NATO: Агрэсіўныя дзеянні Расеі падрываюць бяспеку

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі лідараў 29 краін Паўночнаатлантычнага альянсу.

Агрэсіўныя дзеянні Расеі падрываюць бяспеку еўраатлантычнага рэгіёна і міжнароднага парадку, што заснаваны на выкананні правіл, і тым самым кідаюць «выклік» звязу NATO. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі лідараў 29 краін Паўночнаатлантычнага звязу, прынятай на саміце NATO ў Брусэлі ў сераду, паведамляе «Радио Свобода».

У дакуменце гаворыцца, што сітуацыя ў рэгіёне становіцца менш прадказальнай і стабільнай у выніку расейскай анэксіі Крыма і дэстабілізацыйных дзеянняў на Усходзе Украіны, размяшчэння найноўшага расейскага ўзбраення ля межаў краін NATO, «безадказнай і агрэсіўнай ядзернай рыторыкі» Масквы, выкарыстання Расеяй так званых гібрыдных інструментаў, уключаючы ўмяшанне ў выбары і аперацыі ў кіберпрасторы - гаворыцца ў дакуменце. У ім таксама паведамляецца, што хаўруснікі NATO згодныя з высновамі Брытаніі аб тым, што за атручваннямі ў Солсберы, відавочна, стаіць Расея.

У дэкларацыі ўтрымліваюцца заклікі да Расеі вывесці свае войскі з тэрыторыі Грузіі, Малдовы і Украіны, спыніць падтрымку сепаратыстаў на Усходзе Украіны і ў поўным аб'ёме выканаць Менскія пагадненні. Пры гэтым краіны NATO канстатуюць, што гатовыя да дыялогу з Расеяй і паляпшэння стасункаў, калі Расея зменіць свае паводзіны.

NATO таксама накіравала афіцыйнае запрашэнне Македоніі пачаць перамовы аб уступленні ў Паўночнаатлантычны звяз. Аднак, як падкрэсліў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, Македонія зможа стаць сябрам звязу толькі ў тым выпадку, калі яна афіцыйна ўхваліць змену назвы на «Паўночную Македонію» - паводле дамоўленасці з Грэцыяй. Рэферэндум у гэтым пытанні павінен прайсці восенню.

У дэкларацыі таксама паведамляецца пра імкненне ўсіх краін NATO павысіць выдаткі на абарону так, каб дасягнуць узроўню расходаў на абарону 2 адсоткі валавага ўнутранага прадукту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках