26 красавiка 2024, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАРГ шукае «коштавую змову» на цэментавым рынку Беларусі

МАРГ шукае «коштавую змову» на цэментавым рынку Беларусі

У міністэрстве створаная спецыяльная група.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) вывучае прычыны сітуацыі, якая склалася на рынку цэменту. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў МАРГ.

Нагадаем, днямі некаторыя вытворцы бетонных вырабаў паведамілі пра праблемы на цэментавым рынку. Сярод іншага, пра рост коштаў у кампаній-пасярэднікаў.

Як атрымалася высветліць TUT.BY, яшчэ ў канцы чэрвеня ў МАРГ была створаная спецыяльная працоўная група, якая павінна прааналізаваць сітуацыю на рынку цэменту і бетону з мэтай выяўлення магчымых прыкметаў наяўнасці парушэння антыманапольнага заканадаўства.

Будуць вывучаныя «ўсе звёны пастаўкі цэменту да спажыўца, уключаючы вытворцаў, аптовае звяно і розніцу». Акрамя таго, прааналізуюць паводзіны вытворцаў бетону, як «яны рэагуюць на гэтую сітуацыю і што адбываецца з коштамі на іх прадукцыю».

У цяперашні час працоўная група знаходзіцца на стадыі збору і аналізу звестак, у тым ліку пра аб'ёмы вытворчасці і загрузку магутнасцяў, складскія запасы, экспарт і імпарт цэменту ў траўні-чэрвені, структуру продажаў, дынаміку змены коштаў. Асноўная мэта – вызначыць, чым абумоўленая сітуацыя: аб'ектыўнымі чыннікамі (напрыклад, сезоннасць) ці гэта мэтанакіраваныя дзеянні ўдзельнікаў рынку ў абмежаванні паставак для фармавання недахопу тавару і стварэння перадумоваў росту коштаў (антыканкурэнтныя пагадненні на рынку цэменту).

У МАРГ адзначылі, што казаць пра нейкія прамежкавыя вынікі заўчасна, таму што гэта ў выніку можа негатыўна адбіцца на далейшым антыманапольным расследаванні (у выпадку калі яно будзе пачатае).

Варта адзначыць, што ў варунках лібералізацыі эканамічнай дзейнасці і паступовага адыходу ад прамога коштавага рэгулявання МАРГ у большай ступені задзейнічае антыманапольныя інструменты, калі ад нядобрасумленных паводзінаў стрымлівае не прамое ўмяшальніцтва ў гаспадарчую дзейнасць, а рызыкі магчымых наступстваў. Кажучы простай мовай, калі будзе прызнана, што на рынку цэменту прысутнічае змова, то ўсім парушальнікам пагражае штраф да 10 адсоткаў ад гадавога аб'ёму выручкі, атрыманай ад рэалізацыі ўсяго цэменту.

Гэта значна больш за магчымы эканамічны эфект ад павышэння коштаў для гэтых прадпрыемстваў. Акрамя таго, кампаніі-контрагенты ў такой сітуацыі маюць права звярнуцца ў суд для кампенсацыі страты, прычыненай парушэннем антыманапольнага заканадаўства.

У ліпені МАРГ правёў маніторынг наяўнасці цэменту ў разробе. «У ходзе маніторынгу вызначана, што практычна ва ўсіх аб'ектах гандлю, якія ажыццяўляюць рэалізацыю будаўнічых матэрыялаў, цэмент у наяўнасці ёсць, і недахопу яго для насельніцтва не выяўлена. Істотнага росту раздробных коштаў у гэты перыяд таксама не выяўлена. Таму дэталёвы аналіз праводзіцца ў галіне стасункаў паміж юрыдычнымі асобамі», – растлумачылі ў МАРГ. Маніторынг на разробным рынку будзе прадоўжаны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках