26 красавiка 2024, Пятніца, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп назваў галоўную мэту будучай сустрэчы з Пуціным

2
Трамп назваў галоўную мэту будучай сустрэчы з Пуціным
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: DURSUN AYDEMIR / ANADOLU AGENCY / GETTY IMAGES

Прэзідэнт ЗША ацаніў наступствы саміту ў Хельсінкі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не чакае шмат чаго ад саміту з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у Хельсінкі, паводле ягоных словаў, гэта будзе сустрэча ў свабодным фармаце, але надалей гэтая сустрэча ўсё ж можа апынуцца карыснай.

«Пройдзе не так шмат часу, і мы ўбачым, да чаго яна прывядзе, але яна можа быць плённай, сапраўды плённай. Можа быць, гэта і не так, але я ўпэўнены, што сустракацца з людзьмі – гэта цудоўна», – заявіў Трамп на прэс-канферэнцыі пасля саміту NATO ў Брусэлі, паведамляе карэспандэнт РБК.

Адказваючы на пытанне фінскай журналісткі, што магло б стаць канчатковай мэтай саміту прэзідэнтаў ЗША і Расеі ў сталіцы Фінляндыі, Трамп сказаў, што яму пакуль складана пра гэта меркаваць, а потым прапанаваў адразу некалькі варыянтаў.

«Давайце паглядзім. Ніякай ядзернай зброі дзе б там ні было ў свеце, гэта магло б стаць канчатковай мэтай, так? Ніякіх больш войнаў, праблемаў, канфліктаў. Давайце знойдзем лекі ад кожнай вядомай людзям хваробы», – сказаў Трамп.

Перамовы Пуціна і Трампа павінны адбыцца 16 ліпеня ў Хельсінкі. У час сустрэчы, як заяўлялі раней у Крамлі і Белым доме, прэзідэнты дзвюх краінаў павінны будуць абмеркаваць перспектывы развіцця расейска-амерыканскіх стасункаў і сітуацыю ў свеце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках