26 красавiка 2024, Пятніца, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэзонныя работы ў Польшчы: колькі і на чым можна зарабіць?

3
Сэзонныя работы ў Польшчы: колькі і на чым можна зарабіць?

Штогод на сэзонныя работы ў Польшчу з'язджаюцца сотні замежнікаў.

Хтосьці працуе ў час летніх студэнцкіх вакацый, нехта бярэ знарок адпачынак на асноўнай працы, а хтось проста ведае пра тое, што сэзонная праца ў Польшчы - гэта хуткія і неблагія грошы. Колькі і за якую працу плацяць палякі замежнікам?

Як паведамляе intex-press.by, каб адказаць на гэтыя пытанні, Polsha24.com прааналізавалі асноўныя сайты з аб'явамі польскіх працадаўцаў аб пошуку людзей для выканання тых ці іншых тыпаў сэзонных работ.

Збор трускалак

Адзін з самых папулярных тыпаў сэзонных работ у Польшчы. Заробак у Польшчы на зборы гэтых ягад з палёў пачынаецца з 1,5 злотых на рукі за адзін кілаграм. Некаторыя трускалкавыя плантатары прапануюць 25-30 злотых за кожную гадзіну працы. Такім чынам, штодзённы даход асабліва працавітых работнікаў можа даходзіць да 300 злотых на дзень. Гэта звязана з тым, што для рабочых няма абмежавання на 8-гадзінныпрацоўны час. Пры жаданні збіраць ягады можна і па 12 гадзін на дзень.

Збор малін

Не менш папулярная сярод замежнікаў сэзонная праца ў Польшчы. Зазвычай ягады збіраюць жанчыны ад 20 да 50 гадоў. Расклад працы - 10-12 гадзін штодзень з панядзелка да суботы. Гадзінныя стаўкі пачынаюцца з 12 злотых. У сярэднім штодзённы даход на рукі складае 100-200 злотых. За месяц на малінах зарабляюць 2500-3000 злотых. Пры гэтым амаль усе работнікі маюць магчымасць ашчаджаць на жыллі, якое даецца ім задарма.

Збор чарэшняў або вішняў

Тут заробак пачынаецца з 1 злотага за кілаграм гэтых ягад, але часцей за ўсё ў аб'явах пазначаная сума - 1,5 злотых за кіло. Некаторыя ўладальнікі польскіх садоў прапануюць 2,5 злотых за кілаграм сабраных вішняў або чарэшняў. Дарэчы, гэтая сэзонная праца ўважаецца крыху лягчэйшай за збор малін, бо ягады буйнейшыя і не такія далікатныя. За дзень на польскіх чарэшнях можна зарабіць блізу 200 злотых.

Збор яблыкаў і груш

На такую сэзонную працу палякі запрашаюць мужчын, жанчын і нават сямейныя пары ад 20 гадоў. Зазвычай спелыя плады могуць збіраць ва ўсякае надвор'е з 5 раніцы да 6 вечара. За адзін кошык яблыкаў або груш вагой 2-2,5 кг вам ахвочыя плаціць блізу 1,75 злотых. Дарэчы, доўжыцца сэзон збору яблыкаў і груш у Польшчы прыкладна са жніўня да кастрычніка. Так што пошукам прыдатнай вакансіі можна заняцца проста цяпер.

Збор спаржы

Гэтую культуру ў Польшчы таксама вельмі выгадна збіраць. Мясцовыя фермеры прапануюць на зборы спаржы аплату 10,7 злотых чалавеку на рукі або 1,5 злотых за сабраны кілаграм. У сярэднім за месяц у залежнасці ад колькасці адпрацаваных гадзін і працавітасці работніка ў цэлым заробак можа даходзіць да 3500 злотых. Жытло таксама часцей за ўсё даецца задарма.

Замест высновы. Як паказаў аналіз, у сэзон на зборы тых ці іншых культур у Польшчы можна няблага зарабіць. Заробак на сэзонных работах вагаецца ў тым ліку ў залежнасці ад рэгіёну, месца працы і пераваг працадаўцы. Ну і, вядома, шмат чаго - у руках саміх працаўнікоў: канчатковы даход наўпрост залежыць ад іхніх старання ды працавітасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках